Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

а стаіць падчас і на чале, моцны цэнтр, ахвярныя людзі павадыры і чыстая шчырая нацыянальная ідэолёгія — вось жаролы росту „Саюзу Украінак.“

Год 1934 гэта вялікі мамэнт у Саюзе. Натугаю ягонаю, вялікімі захадамі, часта геройствам паасобных адзінак, склікаецца „Украінскі Жаноцкі Кангрэс,“ дзе былі прадстаўнічкb украінак з усіх куткоў сьвету. Кангрэс гэны — цэлая эпоха, накінуў ён у сваіх рэзалюцыях лінію працы ў кожнай галіне жыцьця. Ён даў веру ў свае сілы, арганізованасьць, ён выклікаў пашану там, дзе калісь іранічна крывіліся на бабскія „фантазіі.“ Рост арганізацыйны ад кангрэсу праяўляецца такім уздоймам, што цэнтраля ледзь можа толькі зафіксовываць бягучае жыцьцё. Як кажа п. Старшыня, ініцыятыву ўзялі на сябе нізы, а вярхі толькі памагаюць, накіроўваюць. Рост арганізацыйны йдзе ў адным кірунку па цьвёрдай лініі рэзалюцыяў Кангрэсу з 1934 г., за рэалізацыяй якіх сачыць галоўная ўправа ў Львове. Сьледам Кангрэсу зьяўляецца, між іншым, прэсавы орган „Жінка“ — раскошны журнал, на бачынах якога распрацоўваецца ідэолёгія жаноцтва, падсумоўваюцца дасягненьні жанчын у працы арганізацыйнай, коопэратыўнай і агулам культуры. Украінскія жанчыны маюць побач „Жінкі“ іншыя часапісы, як „Нова Хата“ (прысьвечаны хатняй культуры), „Жіноча Доля“ (папулярны часапіс, прысьвечаны мэтам арганізацыйным).

Пачуцьцё салідарнасьці украінскага жаноцтва вялікае. Наглядалі мы гэта якга ў пару, калі палітычныя дзеячы з УНДО рабілі ўгоду з польскім урадам. Саюз украінак высака тады трымаў сьцяг незалежніцкае нацыянальнае ідэі, а жаноцтва яго падтрымала на ўсім фронце.

Праца Саюзу йдзе ў такіх дзялянках: