Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Ня гледзячы на карысныя законы і загады, якія йшлі з Вены, украінцы на мясцох змагаліся з трымаючымі ўладу ў руках ды з прывычкаю, якая была пасьпела закараніцца, што школа можа быць толькі нямецкая або польская. Змаганьне было даволі цяжкае. Прыкладам можа быць, што да 1881 г., значыцца да году заснаваньня „Ріднае Школы,“ ня мелі украінцы сваіх вучыцельскіх сэмінарыяў, а з сярэдніх школаў адну толькі гімназію ў Львове. Кіраўніцтва палітыкі школьнае ў Галіччыне на той час было ў руках польскіх. Зразумела зусім, што Палякі цікавалі аб усім іншым, толькі не аб тым, каб памагаць у арганізацыі украінскага школьніцтва. Красамоўна гавораць аб гэтым самыя Палякі: „Ніхто не запярэчыць, што ў гісторыі нашага (польскага) народу за апошніх пяцьдзесят гадоў народны вучыцель ды школьны інспэктар згулялі вялізарную ролю культурную і палітычную, асабліва на землях Малапольшчы (значыцца Галіччыны — аўтар); дзякуючы ім у першую чаргу селянін, работнік і польскі мешчанін пачулі сябе палякамі“ (Wł.Lewicki i Zaklika — „Zbiór Ustaw“).

Нялікія тагачасныя украінскія арганізацыі, як „Руська бэсэда“ (ад 1861) „Руськый Народный Тэатр“ (ад 1864), „Просвіта“ (ад 1868), студэцкія арганізацыі „Січ“ (ад 1867), „Таварыства ім. Шэвчэнка“ (ад 1873), паасобныя выдавецтвы — ня мелі наўвеце арганізованага змаганьня за школу. Дык жыцьцё клікала, каб найхутчэй заняцца гэнаю дзялянкаю нацыянальнае працы. Да таго-ж быў прыклад такое працы сярод іншых народаў — Немцаў, Чэхаў і Славэнцаў.

Галіцкія Украінцы заснавалі сваю „Рідную Школу“ у 1881. Дзеля ілюстрацыі скажу, што Палякі ў Галіччыне паклікалі „Тов. Школы Лю-