Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

довэй“ на 10 гадоў пазьней, хаця, як згаджаюцца самыя Украінцы, Палякі сваею працаю перагналі Украінцаў на цэлых 100 гадоў. Да рэчы будзе сказаць, што сам назоў „Рідна Школа“ паявіўся шмат пазьней, толькі пасьля сусьветнай вайны. Некалькі дзесяткаў гадоў гэная самая ўстанова была вядомая як „Рускае (Украінскае) Пэдагагічнае Таварыства.“ Мэта таварыства — наладжаньне свайго школьніцтва ўсіх ступеняў. Абыймо працы вельмі вялікае. Мяркуючы-ж аб школе, трэба мець кніжку, настаўніка, школьнае памяшчэньне, школы, дзе падрыхтоўваюцца настаўнікі, трэба павясьці прапаганду свае школы, трэба павясьці статыстычную працу аб становішчы шкоды на вёсцы і г.д.

Плян шырокі і ўсім зразумелы. Толькі адна старана плян, а другая — магчымасьць ягонага зьдзейсьненьня. Адно бачыць апошнюю мэту, а іншае — знайсьці шляхі ў паасобных этапах да найвышэйшае мэты. Дзеля гэтага наглядаем у дзейнасьці „Р. Шк.“ некалькі этапаў. Першы пэрыяд трываў доўга, ад 1881—1906, значыцца цэлых 25 гадоў і называе ўсю гэную пару гісторык арганізацыі п. Ясінчук „шуканьнем шляху.“ У далейшых трыццаці гадох працы трэба адцеміць пару даваенную, пару вайны і пасьляваенную.

Здаецца, чаго так доўга шукаць шляху, калі жыцьцё само быццам паклікала ўстанову, без якое народ ня мог падрыхтавацца да больш буйнага жыцьця.

Шуканьне шляху не азначае, што сябры арганізацыі ці ейныя кіраўнікі сабіраліся ад пары да пары і ў высокіх гутарках давалі свае рэцэпты на тое, якою будзе найлепшая родная школа. Шуканьне собскага шляху гэта тая прыгожая, адначасна і надта цяжкая пара ў падзеях кожнае паасобнае ці грамадзкае адзінкі, ка-