Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

лі йдзе і падгатоўка і поўнае змаганьне за сваё „я“, калі гэнае „я“ не хаваецца ў самоце, ці з сабе толькі блізкімі людзьмі, а станавіцца грамадзкай, часта падаючы пры натугах. За гэнымі ўпадамі йшлі зараз уздоймы, аж пакуль аканчальна дарога ня стала шырокаю, прасторнаю, поўнаю блеску славы і адначасна вялікага ўкладу працы і здабычаў на пяройдзеным шляху. Іншы чалавек век пражыве ня бачыўшы свайго шляху і ня ведаючы, дзеля чаго і пашто йшоў ён цераз жыцьцё,

У гэным шуканьні шляху цераз 25 гадоў на адно яшчэ хацеў-бы зьвярнуць увагу. Мы, Беларусы, ня маючы жывых традыцыяў свайго арганізаванага нацыянальнага жыцьця ў большым дзяржаўным маштабе, ня маем тае памяркоўнасьці, неабходнае ў кожным змаганьні. Нашая нацыянальная культура, наш характар, ткаліся цэлымі стагодзьдзямі, стагодзьдзі зрабілі, што мы сяньня такія, а ня іншыя, дык ня можам перамяніцца, ня можам перарабіць усяго паводле нашае ахвоты і мяркаваньняў з дня на дзень. На ўсё трэба ўмець паждаць. Няўдача асабістая, арганізацыйная ці груповая не азначае няўдачы ці канца народнае, агульнае справы.

Дык і пачаткі працы „Р. Шк.“ ня былі лёгкія. Установа была паклікана прадстаўнікамі інтэлігенцыі і хаця ўжо ў працягу першага году былі сябры з вёскі, аднак першы агульны сход арганізацыйны быў скліканы толькі цераз тры гады пасьля закладзінаў. А ждалі таму так доўга, што арганізатары і першыя працаўнікі баяліся, што грамадзянства не ацэніць як сьлед патрэбы ды ідэі новае ўстановы. Яно так сапраўды і было. Пасьля 20 гадоў існаваньня „Р. Шк.,“ на агульных гадавых сходах ня бывала 100 людзей.