Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

„Рідна Школа“ вельмі добра дацэнівала ролю і значэньне жаноцтва. Дзеля гэтага пачынае арганізаваць пры сабе старэйшае жаноцтва, а з думкаю аб будучых пакаленьнях, наладжывае „дзяўчацкія інстытуты“ на спосаб бурсаў для хлопцаў. У 1898 г. адчыняецца першая прыватная украінская школа дпя дзяўчат. Мамэнт гэны вельмі важны. З дзяўчацкіх інстытутаў і са свае сярэдняе жаноцкае школы выйдуць будучыя мацяры і ўзгадаваўцы новых пакаленьняў украінскіх. У 1903 г. адчыняецца жаноцкая вучыцельская сэмінарыя з тою самаю мэтаю.

Расла і сама арганізацыя. Калі ў 1881 г. было 83 сяброў, то ў 1890 — 552, у 1900 — 943, а ў 1914 — 4814. Да сусьветнае вайны належала найбольш вучыцеляў, сьвяшчэньнікаў, урадаўцаў. Сялян было мала. Вялікі арганізацыйны ўздойм пачынаецца пасьля вайны. Сяньня мы бачым 53,000 сяброў. Пачатна замінаю дзеля папулярнасьці таварыства быў між іншым назоў „Рускае Пэдагагічнае Таварыства.“ іншая заміна — гэта лішне агульны характар арганізацыі, а найбольш ягоная цэнтралізацыя. Была яна так пабудавана, што прыймо сябра залежала ад галоўнае ўправы у Львове. У сувязі з гэтым і бачым рэформы статуту, якія вядуць да дэцэнтралізацыі, даецца магчымасьць лягчэйшае працы філіям (нешта быццам акружное таварыства) і кружкам (гурткам).

Шукаючы свайго сапраўднага шляху, арганізацыя што раз лепш бачыць, што хочучы папасьці да народу, хочучы знайсьці з ім супольную мову, трэба папрацаваць над ім з гэтаю мэтаю. Трэба было навучыць роднае гісторыі, трэба было адначасна даць яму крыху ведамасьцяў з галіны сельска-гаспадарчае, пазнаёміць яго з промыслам і гандлем, значыц-