Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

ца рупіцца трэба было-б аб моральную і матэрыяльную старану народу. Што раз лепш аднак павадыры ўяўляюць тэзу, што дзеля будучыні народу мала наладзіць свой промысел, мець сяньня вялікіх людзей, падняць масы высока гаспадарча. Пакуль ня будзе зусім сваею моладзь, пакуль ня будзе яна ўзгадавана нагэтулькі стойкаю целам і душою, каб магла пастаяць бяз хістаньня за сваё, гатовая аддаць і кроў і жыцьцё — датуль можна баяцца за народ. Слаўныя старадаўныя дзяржавы і з нашае гістарычнае пары, з мамэнтам, калі ня мелі прытоку загартаванае моладзі, пачалі падаць і сьледу часта з гэных дзяржаў няма. Мала-памалу „Р. Шк.“ лепш разумее сваю ролю надпартыйнае, надклясавае ўстановы. Аднак трэба было, як кажу, 25 гадовае працы, змаганьня, каб дайсьці да выснаўку, што шлях да ўзгадаваньня пасвойму ляжыць у плошчы сваіх родных школаў. Першую прыватную пачаткаваю школу бачым ў арганізацыі ў 1906 г.

Ці думаеце, што працаўнікі нізавыя, сябры наглядных радаў, управаў былі іншыя, лепшыя чымся ў іншых грамадзянствах? — Не. Аўторытэтная адзінка (Л. Ясінчук) кажа, што шмат хто з перадавых людзей разыхоўдзіўся з ідэолёгіяю арганізацыі, пасылаючы, прыкладам, дзяцей у польскія школы; грамадзянства ня верыла само ў сябе, глядзела за падмогаю, на грошы з дзяржаўвых крыніцаў, хадзілі людзі на канфэрэнцыі, прасілі ў сойме, у Вене… І хаця ў першы юбілей 25-тых угодкаў бачым рэзультаты даволі скромныя, аднак найважнейшае было зьдзейсьнена, быў нойдзены собскі шлях.

Раз стануўшы на добрыя ногі, разьвіцьцё арганізацыі пайшло хуткім тэмпам.