Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

У сваей дзейнасьці цэнтраля йшчэ ў 1889 г. парупілася аб закладзінах свайго органу, якім быў пачатна „Учытэль.“ Ад 1904 г. выходзіць незалежна ад „Р. Шк.“ орган прафэсыянальны вучыцельскі „Промінь.“ „Учытэль“ цікаваў аб старшых, для дзяцей быў заложаны асобны орган „Дзвінок.“ Побач рэгулярных школаў, якія за прыкладам Львова нарасталі і на правінцыі, пачалася асьветная праца ў форме розных курсаў, асабліва ў форме бібліятэкаў.

Перад вайною 1914 г. увесь край меў сетку школаў з сэмінарыямі, гімназіямі, курсамі, бібліятэкамі.

На гэную шырока разгорнутую працу трэба было грошаў. Грошы здабывалі ў розны спосаб. У першую чаргу былі сяброўскія складкі, далей ахвяры, часта вельмі вялікія. Ахвяры вельмі цікавыя тым, што йшлі яны з масы. Прыкладам, можна было наглядаць ахвяру селяніна з 1—2 гэктараў зямлі. Кажу аб такой ахвяры, што яна вялікая, калі яе параўняць з магчымасьцямі незаможнага селяніна. Далейшаю крыніцаю грашоваю былі ўрадовыя дапамогі і ўканцы даходы з розных прадпрыемстваў. Якія-ж гэта прадпрыемствы ў культурна-асьветнай арганізацыі?

Пачатна была спроба разаслаць па правінцыі скарбонкі. Гэты спосаб раздабыць грошы быў мала карысны. Затое як і ў Чэхаў, згулялі вялікую роль у падзеях т-ва ўмовы з паасобнымі фабрыкамі — фабрыкаю гільзаў ад папяросаў, фабрыкаю сярнічкаў, сшыткоў, алавікоў. На ўсіх фабрычных прадметах былі наклейкі са штампамі, алегорычнымі абразкамі, сымболямі „Ріднае Школы.“ Таварыства даставала працэнт ад прададзенае колькасьці прадметаў. Важная тутака была старана ня толькі грашовая, колькі самая популярызацыя ідэі асьвет-