Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

нае ўстановы. Можна сказаць, што гэта адначасна першая украінская спроба »клічу да сваіх па сваё.“ Масы прывучалісь у гэны спосаб да нацыянальнае салідарнасьці, вучыліся дысцыпліны, без якое, як мы ведаем, ніхто нічога ня мог зрабіць.

Каб не прапалі дзеля будучыні традыцыі асьветнае працы, наладжаны ў 1890-92 асьветны музэй (пэдагогічны украінскі музэй). Год 1914, які пачынаўся вялікімі праектамі ў сувязі з юбілеем Шэўчэнкі, дзякуючы вайне прыпыніў дзейнасьць „Р. Шк“ на некалькі гадоў. Прыпынілася праца ў сэнсе разгону. Некаторыя ваколіцы краю ня спынялі свае дзейнасьці ні на мамэнт за ўвесь час вайны. Адчыніліся новыя дзялянкі працы, якіх не спалохалася таварыства — прыкладам у лякарнях, абозах палонных і г. д.

Пасьля вайны краёвыя суадносіны востра перамяніліся. Вельмі ярка і вобразна бачым гэта з цыфраў. Перад вайною ў Галіччыне на 5.580 урадавых школаў было 2.496 украінскіх. (Lehnert S. „Szkolnictwo w Małopolsce.“ Lwów 1924) U 1929-30 школьным годзе было гэных украінскіх школаў усяго 716 прэсавае (інтэрв‘ю нач. Сухэнка з 10.VII.1930). На 50 польскіх гімназіяў у 1922 г. на тэрыторыі Львоўскае Школьнае Акругі было 6 украінскіх. Ніводнае украінскае на 19 дзяржаўных прафэсыяльных школаў.

Незалежна ад таго, як хто ацэніваў-бы ўмовы украінскае асьветнае працы ў колішняй Аўстрыі — трэба лёяльна сказаць, што украінцы паказалі сваю поўную арганізацыйную і нацыянальную сьпеласьць, калі ня толькі ня ўпалі духам пасьля вайны, а наадварот, з вялікаю бадзёрасьцю на чале з „Ріднаю Школаю“ разгарнулі йшчэ шырэй, чымся да вайны, ась-