Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

ветную працу. На давер да „Р. Шк.“ паказывае вялікая ахвярнасьць грамадзянства. Ахвяраў у 1923-24 было 55.000, а ў 1929-30 — 199,331 залатовак. Толькі пры такіх умовах можна ўявіць, што Таварыства ў бюджэце 1930-31 прэлімінавала на расходы 2.200.000, а ў 1933-34 роўна тры мільёны залатовак.

На што ідуць такія вялізарныя грошы?

Зразумець лёгка, калі падумаем, што „Рідна Школа“ гэта быццам сваё міністэрства асьветы украінцаў ў Польшчы. Вядзе яно агульныя сярэднія школы (гімназіі), рознаякія прафэсыянальныя, вучыцельскія сэмінарыі, вядзе бурсы, вядзе пачаткавыя школы, курсы, чытальні.

Насколькі патрэбная гэная праца, гаворыць хаця-б адзін толькі прыклад. Да новазаснаванае рамесьніцкае школы у 1929 г. запісалася 90 вучняў, на другі год было іх ужо 160, а на трэці — 230.

Новая дзялянка працы, разгорнутая „Ріднаю Школаю“ пасьля вайны асабліва шырока, гэта прытулкі, дзіцячыя гародчыкі. Хаця праца гэная ня зусім мае характар школьны і хутчэй належала-б да такое украінскае арганізацыі, як „Просвіта,“ аднак хіба ніколі не зашмат людзей і працы ў такой галіне. Узгадаваньне дзіцяці ў пару дашкольную, ці-ж можа быць нешта прыгажэйшае з боку гледжаньня нацыянальнага, і адначасна тутака вялікае значэньне моральна-грамадзкае. Дзеткі малыя па вёсках не бадзяюцца, а ў здаровай атмасфэры і фізычна і духова растуць на добрых і карысных грамадзян.

Побач гэных галінаў працы, ідзе работа выдавецкая. Пачатна былі гэта нерэгулярныя выданьні, з 1836 г. гэта рэгулярная „бібліятэка для моладзі.“ Ужо за першых 25 гадоў вы-