Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

дана 118 кніжак і кніжачак. Дзеля распаўсюджываньня сваіх выдавецтваў мае „Рідна Школа“ свае кнігарні.

„Рідна Школа ў блізкім кантакце з усімі украінскімі асяродзішчамі, у тым ліку, зразумела, з Амэрыкаю і Канадаю. Злучаныя Штаты гэта, між іншым, адна з найважнейшых крыніцаў даходаў арганізацыі. Землякі ў далёкай краіне вельмі добра памятаюць працу „Р. Шк.“ на бацькаўшчыне і ахвотна на заклік памагалі і памагаюць грашова.

Даволі доўга праца ў розных органах арганізацыі была бясплатная. З ростам абыйма працы ў вельмі разнаякіх галінах трэба было паклікаць людзей, якія ўвесь свой час і веду аддаюць інстытуцыі.

Сьляды працы „Ріднае Школы“ вялізарныя. Мерыць іх трэба ня толькі колькасьцю школаў, ня толькі вялічынёю бюджэту, з якім яна сяньня працуе, а тым, што клала яна і кладзе найбольш аснаўныя, найбольш непарушаныя фундаманты ў жыцьці народу. У працягу сваей 55-ці гадовае працы „Рідна Школа“ працерабіла новы, сваеродны шлях да ўзгадаваньня нацыі. Яна навучыла народ спадзявацца выключна на свае сілы.

Закон прыроды заўсёднага і паўсюднага змаганьня тарнуецца ў цэласьці і да чалавека адзінкі і чалавека грамады. Узгадаваньне тады толькі будзе мэтнае, калі яно прызнае вышменаваны закон, перапусьціўшы яго цераз прызму найвышэйшае, якую дасюлешняе чалавецтва ведае, моралі — моралі і этыкі хрысьціянскае. Пры такім адношаньні да ўзгадаваньня будзе яно даваць у выпладзе людзей з характарам. Характар гэта ў кожным узгадаваньні ўсё! Усебаковае ўзгадаваньне ня можа ня быць нацыянальным. У чужой школе можам навучыцца тэхнікі, мэдыцыны і ўсяго іншага, за-