Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

САМООСВІТА.“

Адлюстраваньне асьветнае акцыі ў Галіччыне было-б няпоўнае, калі-б не ўспамянуць аб „Самоосвіце.“ Характар, спосаб працы, сфэра дзейнасьці, мэтодыка — ўсім гэтым „Самоосвіта“ адыходзіць ад „Ріднае Школы“ і „Просвіты.“ Працуе яна ўсяго некалькі гадоў. Першая кніжачка „Самоосвіты“ пабачыла сьвет у 1932 г. Рэгулярна кожны месяц падпішчык дастае адну кніжку, цяпер іх нарахоўваецца 73. Рэдагуе рэдакцыйная калегія, якая апрацоўвае агульны плян, падбірае аўтараў, сьлядзіць за правільнасьцю ідэолёгічнае лініі выдавецтва. Лінія гэная даволі блізкая да ідэолёгіі радыкалаў і іхняга органу „Громадськый Голос“ і паводле слоў нашага інфарматара др. М. Стахіва, можна было-б яе назваць народна-дэмократычна-паступоваю. „Самоосвіта“ — таварыства коспэратыўнае, пасылае свае выданьні толькі тым, хто прысылае падпіску. Пільны чытач дастае йшчэ асобныя прэміі кніжкамі з цыклю „найпрыгажэйшыя аповесьці.“

Аснаўная розьніца іх з іншымі падобнымі выданьнямі ў тым, што цэласьць выйшаўшых дагэтуль кніжак мае ўяўляць сабой, свайго роду, агульную энцыклёпэдыю. Да таго-ж дасюлешняя праца зьяўляецца як-бы падгатоўкай да будучага курсу ў такой самай форме, які меціме характар сваероднага народнага ўнівэрсытэту. „Самоосвіта“ імкнецца даць адказ на ўсе пытаньні, якія зьяўляюцца перад адзінкаю з масы. Першая кніжка гаварыла аб тым, як чытаць кніжку. Чым далей,