Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

цы аб суадносінах паміж людзьмі рознага веку, аб тым, як трымацца ў гасьцях, на вуліцы як і дзе апрануцца, аб чысьціні цела, аб працы дзеля грамадзянства і г. д. Шмат чаго з пададзеных разважаньняў, радаў ведае кожны чалавек ад бацькоў, ад таварышоў, ад настаўніка ў школе. Усяго-ж гэтага аднак не аднаму прыходзіцца вучыцца праз цэлае жыцьцё. І нічога такога, здаецца, важнага ў вонкавай культуры! А як інакш жыве хаця-б моладзь, калі над ёю нехта папрацаваў, пашырыў ейныя кругавіды! Як прыгожа такая моладзь умее на‘т гуляць. Як далёка яна ад грубых жартаў, лаянкаў, п‘янага рогату і дзікіх бойкаў тае моладзі, у якое не зьяўляецца нават пытаньне аб культурнасьці ці някультурнасьці ейных формаў жыцьця. З гэных няважных быццем мамэнтаў складаецца жыцьцё. Такія мяркаваньні зусім ня „панскія,“ як мо‘ нехта казаў-бы. Якга ў сучасных Саветах павадыры партыі і дзяржавы зразумелі вартасьць і значэньне вонкавае культуры і загадываюць правесьці поўную праверку ранейшых паглядаў і адносінаў у нізох партыі.

На гісторыю, як бачым з колькасьці аддзелаў і кніжак, робіць рэдакцыя «Самоосвіты» вялікі націск. Кожны ўзгадаваўца вельмі добра разумее, што толькі на асноведзі мінуўшых падзеяў чалавек умеціме добра ўявіць сваю эпоху і сваё ў ёй месца. Дык ня будзем дзівіцца, што на 73 ўсіх кніжак — прысьвечана гісторыі 27, ці інакш кажучы 37 проц.

Аўтары пішуць аб гісторыі не паводле старых шаблёнаў. Не расказваюць, што нейкі князь пабіў нейкага караля, ажаніўся ды памёр ў такім і такім годзе. Такая гісторыя вельмі мала вартасная. Яна нудная, далёкая, чужая. Гісторыя ў «Самоосвіце» жывая, мо‘ яна крыху тэн-