Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

дэнцыйная; аўтары падыходзяць да паасобных мамэнтаў і зьявішчаў з боку гледжаньня працоўных масаў і імкнуцца падчыркнуць аснаўныя, паводле іх, пружыны і жаролы ўсіх быўшых і сучасных падзеяў. Трэба помніць, што такая гісторыя будзе толькі зразумелаю і блізкаю чытачу. Украінскаму селяніну трэба насьвятліць і прыблізіць эпоху Багдана Хмельніцкага, трэба накінуць асноведзь, на якой вырас сам гэтман і ягоныя войны. Тады Хмельніцкі ня будзе вусатым і пузатым панам ці казаком, які нічога не гаворыць сяньняшняму чалавеку.

Мае быць, мяркуючы аб паясьненьні вельмі йшчэ няўдаўных падзеяў, вялікая частка кніжак прысьвечана і рэвалюцыі ў Расеі і змаганьням украінскім за незалежнасьць. Вельмі і вельмі патрэбныя ведамасьці на вёсцы. Сяньня кожны прымушаны палітыкаваць, калі ня хоча, каб яго загналі ў чужы яму стан. Дык трэба азброіць яго ў праўду, як і што было з вайною, што было з бальшавіцкаю рэвалюцыяю і г. д.

Палітычна-грамадзкія і эканамічныя пытаньні займаюць шмат месца ў „ Самоосвіце“ — 13 кніжак. Бяз гэтага ніякая фундамэнтальная праца на вёсцы немагчымая. Жывыя, цікавыя адзінкі хочуць ведаць, на чым яны стаяць, хочуць ўявіць тон і гармонію (хутчэй дысгармонію) ўсіх зрухаў і змаганьняў, сьляды каторых найбольш балюча якга адчуваюць працоўныя сялянска-работніцкія гушчы.

Літаратуры, на наш пагляд, мала пакінула месца рэдакцыя. Адна кніжка на гэным падгатаваўчым курсе можа паказываць на рацыяналістычную аднабокасьць кіраўнікоў. Чалавек жыве ня толькі розумам. Гісторыя дзеіць ня толькі на розум, але і на пачуцьцёвую старану душы чалавека. Літаратура ня будзе зноў выключна праяваю сэнтымэнту. Аднак у літаратуры лягчэй прыблізіць ужо пяройдзеныя шляхі