Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

народу, чымся на асноведзі якіх іншых навукаў. Трэба спадзявацца, што ў будучым курсе народнага унівэрсытэту гэным праблемам пакінецца больш месца.

Усе іншыя аддзелы прысьвечаны біолёгіі, фізыолёгіі і агулам прыродзе. Некалькі кніжак разглядаюць сухія і быццам адарваныя тэмы, як матэматыка і геомэтрыя. У сапраўднасьці яно з гэнымі прадметамі ня зусім так. Побач са стараною практычнаю матэматыкі, умелы падыход да геомэтрыі, як ня трэба лепш, пакажа ў новым насьвятленьні змаганьне незалежнага духа адзінкі ў імкненьні да чыстае праўды.

Паасобныя кніжкі друкуюцца ў колькасьці 5.000 экзэмпляраў. Некаторыя кніжкі мелі па некалькі накладаў. Агулам выдана 500.000 ніжачак, з якіх толькі 150.000 асталося на складзе. Усе іншыя разыйшліся па вёснах, пабуджаючы і заахвочываючы чытача да лепшага, разумнейшага жыцьця.

Працягам і завяршэньнем пачатае працы, як я ўжо казаў, будзе «народны унівэрсытэт «Самоосвіты.“ Гэны вышэйшы курс патрывае 4—5 гадоў. Вышэйшы курс маніцца разгарнуць працу ўшыркі і ўглыбкі. Паміж аддзеламі будзе ўведзена філёзофія, з думкаю паказаць аснову сьветапагляду філёзофаў ды паясьніць клясыфікацыю аддзельных галінаў філёзофічных — этыкі, лёгікі, псыхолёгіі і г. д.

У аддзеле літаратуры будзе разгорнута літаратура украінская і заходне-эўропэйская. Асобна будзе разгледжана псыхолёгія і тэхніка літаратурнага творства. Гісторыя шырэй і глыбей ўвядзе ў каляіны, якімі йшоў народ у мінуўшчыне. Адначасна грамадзка-палітычныя і эканамічныя навукі будуць далей выкладацца для падгатоўленага ўжо чытача.