Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Ён у 1899 г. заклікае ў сваіх „Посланіях» сьвяшчэньнікаў да працы ў „Просвіце“ на карысьць царквы і народу. Ён дае грошы на выдавецтвы. За Яго пачынам паяўляецца бурса для украінскае моладзі. Ад Яго выходзіць ініцыятыва заснаваць першую Украінскую жаночую гімназію. Прыпынак для хворых студэнтаў і санаторыя — з Ягонае ахвяры. Сірацінец для дзяцей, што асталіся без бацькоў, дом для парадні мацярком, летнія аселішчы для гарадзкіх дзяцей — новыя сьледамкі грамадзкасьці і ахвярнасьці Мітрапаліта. «Народня Лічныця“ пачынае працу дзякуючы таму, што знайшла ў Мітрапаліце чалавека з шырокім сэрцам і рукою. Без Яго не пабачыў-бы сьвету „Шпіталь Народняе Лічныці“, аграмадная будыніна якога адчыніла ўжо часткова дзьверы ўсім хворым. Некалькі апошніх дзесяткоў гадоў украінскае працы ў кожнай дзелянцы — асьветнай, гаспадарчай, літаратурнай, мастацкай стульна злучаны з Андрэям Шаптыцкім. Ён — цэлая эпоха ў грэцка-каталіцкай царкве. Мсжна вельмі сумлявацца, чым сяньня была-б царква ня маючы такога Мітрапаліта. І думаю, з жахам праганяюць ад сябе назольлівую думку змагары за незалежнасьць царкоўнага жыцьця аб тым, што будзе, калі ня стане Андрэя!

Ідзем на сьв. Юрскую гару, што вялічаецца над Львовам. Перад Палацам маладыя сьвяшчэньнікі, стаяць безнадзейна. На дзьвярох картачка — Мітрапаліт ня прыймае. Што рабіць?! Пішам картачку да мітрапалітавага капэляна, што, маючы вельмі абмяжованы час, хацелі-б мець гонар аддаць паклон Мітрапаліту. Праз пару мінут дасталі адказ, што калі толькі зможа, дык нас прыйме. Заўсёды заняты, заўсёды поўна ў Яго гасьцей з далёкага сьвету, поўна сваіх людзей. Заўтра паседжань-