Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

ПРЭСА.

Пачынаючы ад другое палавіны XIX стагодзьдзя можна было-б назваць мінуўшую пару — ўключна нашыя дні — «парою прэсы.“ Пачаткі прэсы шмат ранейшыя. Ня сыграла яна аднак раней большай ролі дзеля малога кругу чытачоў, на якіх магла дзеяць. Сяньня толькі глухія старонкі ня цікавяцца прэсаю, па ўсіх культурных краінах роля ейная настолькі вялікая, што называюць яе „дзяржаваю ў дзяржаве.» Можна розна заглядацца на ейнае значэньне, ніхто аднак пярэчыць ня будзе, што роля інформацыйная, асьведамляючая, творчаідэолёгічная, узгадаваўчая і, што само сабою зразумела, роля дэструкцыйная, у залежнасьці ад якасьці і характару прэсы — ёсьць вялізарная.

Пачаткі прэсы ў Галіччыне вельмі далёка за намі. Львоўскае „Діло“ сьвяткаваціме хутка 60-тыя ўгодкі свае працы, а „Діло“ пачало працу на падрыхтаваным грунце Ужо хутка пасьля цэсарскага маніфэсту ў 1848 і Краёвага Зьезду Русіноў у Львове паяўляецца рэгулярны часапіс „Слово,“ які становіцца пазьней органам толькі групы старарусаў. Народніцкая група, дзеля распаўсюджваньня собскае ідэолёгіі, выдае ад 1868 г. часапіс „Правда.“ Тая самая народніцкая група, якая пазьней аформілася ў „нацыянал-дэмакратычную партыю“, ужо ад 1880 г. мае той штодзеньнік „Діло“. Зразумела, што рост нацыянальнае сьведамасьці выклікае новыя й новыя часапісы. Кожная з палітычных групаў рупілася аб выдавецтве