Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Львоў далёка ад Вільні. Далячыня гэная вялікая, калі мераць яе адлежнасьцю ў кілёмэтрах. Сваяцкасьць крыві, вялікі шмат супольнае мінуўшчыны, усе нашыя злыбеды і нядолі і ў прошласьці і ў сучаснасьці міжвольна клічуць нас адных да адных. Гісторыя беларускага адраджэньня ведае шмат сьцяжынак, якімі хадзілі беларусы і з Вільні і з Менска у Львоў. Былі гэта і палітыкі і непалітыкі, культурнікі і духоўнікі. Бывалі там і Іван Луцкевіч і Цётка і шмат хто з маладзейшае і старэйшае генэрацыі беларускага ксяндзоўства, бывалі там і студэнты і багасловы, бывалі і коопэратары, бывалі і людзі, якія хацелі проста пацікавіцца жыцьцём іншым, а ўсёжтакі вельмі нам блізкім і быццам знаёмым. Бывалі і Львоўскія Украінцы ў нас у Вільні. Прыяжджалі да нас у найвялікшае нашае сьвята, каб сваею прысутнасьцю пацьвярдзіць, што і ў сьвята і шэры дзень змаганьня яны з намі, нам спачуваюць і нас разумеюць.

Апошніх некалькі гадоў блізкі кантакт аслабеў. Толькі цераз другія рукі даходзілі да нас весткі аб тым, чым сяньня жывуць галіцкія ўкраінцы. Толькі з чужых крыніцаў ішлі да нас весткі аб дасягненьнях украінскіх у плошчы каапэрацыі, працы асьветнае, агулам культурнае.

Лета — пара вандровак, ясна калі хто мае за што вандраваць. Вандроўка гэта аднак ня толькі роскаш. Вандроўка гэта адчачасна магчымасьць навучыцца новага, магчымасьць паглядзець іншы сьвет, іншых людзей. Гэтак вось