Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

свайго органу. Сяньня ў адным толькі Львове ёсьць некалькінаццаць часапісаў з рознаякім напрамкам. Калі нацыяналістаў з фашыстаўскім характарам (на чале Паліеў) назавем правымі, „УНДО“ цэнтрам, а украінскіх радыкалаў — левымі, дык да правае прэсы будзе належаць „Украінські Вісты“ — штодзеньнік, „Батківшчына“ „Пэрэмога.“ Да цэнтру — „Діло“ (штодзеньнік) і „Неділя.“ Радыкалы выдаюць „Громадськый Голосы,“ блізкі па ідэолёгіі да радыкалаў орган моладзі „Камэняры.“ Бязумоўна, што падзел палітычнае прэсы вышэйпададзены вельмі схэматычны, дзеля таго што не абхоплівае ён прэсы концэрну „Украінська Прэса,“ некаторыя выданьні якога маюць характар палітычны, затое яны беспартыйныя і цяжка казаць ці яны „левыя“ ці „правыя,“ таму што яны прадусім народніцкія. Ды аканчальна сяньня падзел на правых і левых вельмі перастарэлы, і карыстаюся ім, каб лягчэй было ўявіць агульны характар прэсы. Аб концэрне „украінскай прэсы“ скажу ніжэй крыху больш.

Побач прэсы палітычнае, украінцы маюць шырока разгорнутае выдавецтва прэсы адумысловае характару асьветнага, агульнага — „Жіття і Знання“, „Рідна Школа,“ коопэратыўнага — „Коопэратывна Рэспублыка“, „Господарсько-коопэрат. часопыс,“ гаспадарчага — „Сільськый Господар,“ літаратурнага — „Назустріч,“ „Обрыі,“ „Вістнык.“

Ёсьць прэса, прысьвечаная дзецям — „Дзьвіночок,“ моладзі — „Шлях Молоді,“ ёсьць гуморыстычная — „Шаблон:Разьбищка,“ які „кусае шчо тыжня під нэділю.“ Такі часапіс, як „Жінка“, хаця гэта орган „Саюзу Украінак,“ аднак ён займаецца ня толькі арганізацыйнымі праблемамі, а разглядае і палітычныя пытаньні і ўз-