Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

гадоўваючыя і літаратурна-мастацкія. Раскошны журнал „Мыстэцьтво,“ прысьвечаны амаль ня выключна малярству і плястыцы.

Вышэйпададзеныя нормы вельмі недакладна і нявычэрпываюча паказваюць багацьце украінскіх рэгулярных выданьняў. Лекары выдаюць орган „Лікарськый Вістнык,“ ёсьць часапісы прысьвечаныя філёзофіі і багаслоўю, маюць свой орган пчаляры і г. д.

Здаецца лёгка сказаць „Вістнык“… Нам назоў гэны нічога не ггворыць, для украінскіх чытачоў за гэнаю назоваю хаваецца ідэолёгія рэдакцыі, цэлыя групы людзей, якія маюць сваіх прыхільнікаў і ворагаў. Побач скажам з „Вістныкам,“ будзе іншы часапіс, з іншаю або варожаю ідэолёгіяю. Ідзе часам вострае змаганьне паміж паасобнымі групамі на бачынах зусім непартыйных часапісаў, змагеньне, трэба сказаць, карыснае: яно дае магчымасьць адшліфаваць пагляды, выраўняць лінію ў разуменьні паасобных зьявішчаў у сучаснасьці і мінуўшчыне.

Прэса мае чытачоў. Спрэчкі, якія вядуцца ў варожых органах сустракаюць моцкае рэха ў масах… У гэтым і сіла украінскае прэсы!

Правінцыя, незалежна ад Львова, мае даволі багатую прэсу, якая ня можа ані якасьцю пёраў, ані колькасьцю чытачоў раўняцца з цэнтрам.

У Украінцаў можна наглядаць адно зьявішча вельмі характэрнае ў галіне прэсы, якое нам, Беларусам, на першы пагляд мала зразумелае, паіменна: маюць яны ўжо сваю „чыстую“ прэсу. Кажучы „чыстую,“ не хачу проціўстаўляць нейкай папэцканай ці хуліганска-бруковай. Найважнейшая роля прэсы аб‘ектыўна інфармаваць чытачоў аб падзеях дня ці агулам сучаснасьці. Чытач з інформацыяў сам па-