Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

вінен зрабіць вывады. Гэта тэорыя. Практыка паказвае нешта іншае. Група людзей аб‘еднаных супольнаю думкаю праводзіць пагляды ў друку, шукаючы сабе спагаднікаў і прыхільнікаў. Такая партыйная групавая, ідэолёгічная прэса сама перажуе ўсенька замест чытача, „аблягчае“ яму работу. Чытачу не астаецца больш нічога, як толькі прыняць пададзеную страву і пераварываць.

Іншая страва, ці наагул магчымая „чыстая“, прэса, якая ўмела-б астацца абсалютна незалежнаю, а праводзіла-б выключна лінію інформацыйную. Можна баяцца, што не, хаця вялікія асяродзішчы Заходняе Эўропы і асабліва Амэрыкі маюць такую прэсу і вельмі даражаць ею. Не вырашаючы гэнага пытаньня прынцыпова, адцемім толькі, што концэрн „Украінська Прэса“ якга прадстаўляе гэны тып „чыстае“ прэсы. Гэнае зьявішча настолькі цікавае, што варта спыніцца над ім у нехалькіх словах.

Закладчыкам, ініцыятарам і душою концэрну зьяўляецца Іван Тыктор, чалавек, які, можна спадзявацца, не сказаў свайго апошняга слова, хаця і сяньня гэта волат на выдавецкім украінскім рынку друкаванага слова. Выдае ён „Новый Час“ (штодзеньніч), „Дзвіночок“ — часапіс дпя дзяцей, „Комар“ — гуморыстычны часапіс, „Народня Справа“ — тыднёвік для вёскі, „Наш Прапор“ — ілюстраваны двуднёвік, „Наш Лэмко“ — часапіс прысьвечаны краіне і правінцыі украінскай у Галіччыне, што знаходзіцца на рубяжы з этнографічнаю Польшчаю. Шэсьць часапісаў ў руках аднаго чалавека! Да таго трэба яшчэ адцеміць, што пры асобных органах ёсьць рэгулярныя прэміі ў форме штомесячнае кніжкі бэлетрыстычнага зьместу, пры іншых — гістарычнага зьместу