Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

і г. д. Між іншым, такім шляхам пабачыў сьвет вялізарны том „Гісторыі Украінскага Войска,“ ды „Гісторыі Украіны.“

Іван Тыктор яшчэ малады, сярэдняга росту, нязвычайна жывы, гутарлівы чалавек. Ня гледзячы на гутарлівасьць, словы паасобныя ў яго падаюць быццам адрэзаныя. Так гаворыць камандзер да жаўнераў у ваенную пару: коратка, ясна, зразумела, тонам ветлівым, адначасна і рашучым. У штодзеннай працы ён не дэспот. Пачаў вельмі скромна. Як кажа сам, быў друкаром, кольпортэрам свайго першага часапісу, сам быў аўтарам. Таланавітасьць у галіне арганізацыйнай, у гандлёвай, знаёмства практычнае псыхалёгіі чалавека і асабліва селяніна, унутраны дэмократызм, прыяцельскія адносіны да супрацоўнікаў і бясконцая, упорыстая энэргія — ўсе гэныя прыметы і свомасьці зрабілі Тыктора ўласьнікам концэрну і паставілі паміж тымі людзьмі, якія пакінуць сабе вялікі сьлед у будаўніцтве культуры Укранскае.і

Дырэктар Тыктор ахвотна гаворыць аб падзеях „Народняе Справы,“ гэнае „каровячае газэты,“ як кажуць ягоныя крытыкі. А сколькі тутака ў арганізацыі працы ў „Нар. Сараве“ было разумнае палітыкі, псыхолёгічнае тонкасьці! Коратка кажучы, некалькі гадоў таму назад Тыктор апавяшчае, што кожнаму падпішчыку, які заплаціць за ўвесь год за газэту, дае магчымасьць застрахаваць сваю карову. Калі карова здохне ці прападзе, адміністрацыя часапісу будзе плаціць 100 (цяпер 60) злотаў. Калі ўласьнік дарэжа жывёлу — 60 (цяпер 40) зл.

На вёсцы селянін пачатна ня верыць, думае што Тыктор гэта йшчэ адзін з меставых жулікаў. Аднак розум, лёгіка дыктуе гаспадару,