Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

што рызыка малое, а калі пачуў ды йшчэ прачытаў у той самай „Нар. Справе,“ што нехта сапраўды дастаў грошы за здохшую карову, дык народ паверыў і сяньня часапіс мае да 40.000 (сорак тысяч) падпішчыкаў; Тыктор выплаціў уласьнікfм кароваў да 400.000 (чатырыста тысяч) залатых. Незалежна ад прэміі за карову, Тыктор дае пагарэльцам ці пацярпеўшым ад пошасьцяў чытачом пэўную дапамогу ў форме пару дзесяткаў залатых. Чытачы маюць права йграць на лётэрыі, якую наладжвае концэрн. Выйгрышы — якія-ж блізкія селяніну. Можна выйграць плуг, барану, малатарню, воз, можна выйграць 1—2 гэктары зямлі, можна выйграць вопратку і г. д.

Пачатна журналісты, ды й шмат хто з украінскага грамадзянства, шкелілі з Тыктора. „Каровячая Газэта“ гучэла насьмешліва ў вуснах людзей. Сяньня йнакш глядзяць і крытыкі, а аб сялянах дык і няма што казаць. Тыктор гэта сымболь некага магутнага, што дае грошы і грошы не за якую благую работу, а за тое, што селянін чытае вялікі, добра рэдагагаваны ў шчыра народніцкім тоне, украінскі тыднёвік.

Тыктор ня кідаў лёзунгаў партыйных. Ён узгадаваў новых чытачоў, не адбіраў нікому іх. Прэса партыйная прыняла яго варожа. Змаганьне пайшло вострае між іншым і з „Ділом.“ Сяньня паміж імі пакт неагрэсыі; трэба думаць, што гэты пакт азначае перамогу концэрну. Была гарачая вайна з кругамі клерыкальнымі (біскуп Хомышын). Сяньня і тыя не нападаюць. Шмат хто пачатна баяўся, што Тыктор хоча рабіць новую партыю, жыцьцё паказала, што ня толькі партыйна-палітычныя лёзунгі патрэбныя ці неабходныя, што працаваць дзеля народу можна ў іншай форме. Концэрн інформуе,