Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

тыку. У праціўным выпадку земляроб ніколі не дачакаецца пладоў свае працы.

У чым-жа мела быць гэта земляробская (аграрная) палітыка?

Земляробская палітыка гэта вырашэньне ўсіх спраў, якія датычаць земляроба; гэтым-жа самым земляробам, эвэнтуальна пры ягоным чынным учасьці. Гэткімі справамі зьяўляюцца: арганізацыя крэдыту (пазычак), устанаўляньне падаткаў, кіраваньне гандлем збожжа, скаціны, сьвіней, дапусканьне на краёвы рынак земляробскіх тавараў загранічных і г. д.

Нованазначанымі шляхамі „Сільськый Господар“ шпарка разьвіваўся: павялічваўся лік сяброў у нізавых гурткох т-ва, рос лік філіяў (аддзелаў) паветавых, магутнела праца ў цэнтралі.

Выбух вайны, колькіразовы перагон ваеннай хвалі ўпоперак краю мала спрыялі разьвіцьцю Таварыства. І агднак, як толькі кончылася сусьветная вайна, знача ўвосені 1918 г., „С. Господар“ узноў акрэп, бо зразу налічыў 88 філіяў, з 1815 вясковымі гурткамі і 83.400 сябрамі, аплаціўшымі свае складкі. Але і гэтым разам ня суджана было йшчэ найлепшым, найгарачэйшым сыном украінскага народу ўзяцца за творчую гаспадарскую працу. І толькі калі, пасьля заканчэньня гістарычных змаганьняў Народу за сваю дзяржаўнасьць, у сёлы і мястэчкі пачалі варочацца дзейныя людзкія сілы, здабыўшыя ня раз за гэты час і фаховую гаспадарскую асьвету, тады паўстае думка аднавіць працу ў „Сіль. Господары.“ Але край быў спустошаны вайной. Дык трэба было думаць наўперад аб тым, як здабыць кусок хлеба на штодзень. Дзеля таго ў першую чаргу ўсё жывое й дзейнае ськіравала свае сілы ў бок коопэрацыі. Гэта быў крок правільны. Коопэра-