Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

цыя пачала расьці і прыносіць карысьці. Але ад пэўнага месца для разьвіцьця самой коопэрацыі патрэбным было фаховае прыгатаваньне земляробаў. Над гэтым сама коопэрацыя беспасярэдна працаваць не магла, бо мела іншыя заданьні. Затое аказалася магчымым супрацоўніцтва коопэрацыі з фахова-земляробскім „Сіл. Господаром.“ І гэта дало магчымасьць разьвіць працу да нябывалых дагэтуль разьмераў.

На Надзвычайным Агульным Сходзе „Сіл. Господара“ 11 ліпня 1929 г. абноўлены быў Статут Т-ва, якое ясна пастанавіла, што

1. „Сіль. Господар“ мае быць клясовай арганізацыяй украінскага сялянства і будзе весьці барацьбу за здабыцьцё належных украінскаму сялянству правоў; будзе заступаць украінскіх сялян навонкі ды гуртаваць іх у сваей арганізацыі;

2. „Сіль. Господар“ будзе вучыць земляробаў правільна гаспадарыць ды будзе весьці іх да поступу й дабрабыту;

3. „Сіль. Господар“ будзе працаваць у першую чаргу ў цесным паразуменьні і пры падтрыманьні сваей-жа украінскай земляробскай коопэрацыі ды другіх украінскіх гаспадарскіх і культурна асьветных арганізецыяў.

Гэтыя новыя вехі паказваюць, што кіраўнікі Таварыства ўхапілі, як кажуць, жыцьцё за пульс. Доказам гэтага можа служыць узрост лічбы гурткоў Т-ва, а так-жа ўзрост лічбы экзэмпляраў друкаванага органу Т-ва, двутыднёвага часапісу „Сільськый Господар.“ Вот-жа, што датыча гурткоў Т-ва, дык лік іх у 1927 г. ледзь перавышаў пару дзесяткоў, тады як 1932 г. было іх ужо 1.300[1]. Часапіс „Сільськый Господар“ друкаваўся ў 1926 г. у ліку 1.800 эк-

  1. паводле діаграмы на выстаўцы ў Чыкаго ў 1933 г.