Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

зэмляраў, а ў 1932 г. ўжо 10.200 (сягоньня 12.000) экзэмпляроў.

Схэма арганізацыйнага жыцьця прадстаўляецца гэтак: гурток, акружная філія (аддзел) і цэнтраля. Усё жыцьцё выходзе з гурткоў, якімі кіруюць аграномы, утрымліваныя з сяброўскіх складак і дапамогаў арганізацыяў коопэратыўных. Як прадуктыўна працуюць аграномы „С. Господара“ і як іх дзеля таго цэняць самі украінскія земляробы, відаць з таго, што паміма новых і новых выпускаў маладых аграномаў, стала адчуваецца іх недастатгк. Важнейшыя працы ў гуртку „Сільського Господара“ наступныя: бібліятэка, пробнае поле, супольная барацьба з пустазельлем, карыстаньне на супалку з даражэйшых гаспадарскіх машынаў і снасьці, прыкладнае садоўніцтва і агародніцтва, арганізаваньне пасьбішчаў і выкарыстываньне няўжыткаў, фаховая жывёлагадоўля і вэтэрынарная помач, кантроля кармленьня амалочнасьці, арганізаваньне дапамаговых фондаў на выпадак загіненьня ці дарэзаньня скаціны (дабравольная страхоўка), праўныя парады, мэліорацыя і комасацыя, пчалярства, жаноцкія сэкцыі і ўрэшце фаховае вывучэньне земляробскае моладзі. Два апошнія пункты ў працы гурткоў „Сіль. Господара“ сягоньня вельмі актуальныя. Між іншым, на 6 месячным Курсе Гаспадыняўскіх Інструктарак „Сіль. Господара“ сёлета (1936—1937 г.) ёсьць і адна беларуска.

Таварыства штогод сьвяткуе ўрачыста „Дзень Сільського Господара,“ які выпадае на дзень 16 мая, — угодкі скасаваньня паншчыны ў Галіччыне.

Доўгалетнім і заслужаным старшынёй Таварыства быў да сёлета пралат крылашанін Т. Войнароўскі, які сёлета ўступіў толькі з ува-