Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

і мы з інж. Клімовічам надумалі спалучыць мілае з карысным і аднаго дня апынулісь на вагзале Львова.

Падарожжа ўлетку нялёгкая справа. Змучаныя, запыленыя ад пят да галавы. Пакуль паказацца дзе людзям, трэба памыцца, ачысьціцца. Праваднік у рукі і шукаем, дзе зьвярнуцца, нікога-ж ня ведаем, каб маглі накінуцца ў прыватную хату. У правадніку радзяць „Народную Гостынныцю,“ там і танна і ветліва прымуць і бясьпечна, што на сяньняшнюю пару мае сваё значэньне.

У дарозе надта часта зусім мо‘ мала важныя праявы кідаюцца ў вочы і з гэных дробязяў складаецца ўражаньне найважнейшае і аснаўное. У вагоне трамваю сядзіць некалькі людзей у ксяндзоўскіх вопратках, якія вядуць з сабою гутарку паукраінску. Дагадываюсь, што гэта уніяцкія сьвяшчэньнікі. Побач нас на адной лаўцы дзьве паненачкі з тэчкамі пад пахамі, судзіць можна, прадстаўнічкі працоўнае інтэлігенцыі — таксама гавораць паукраінску. Глянуўшы на вуліцу відаць вялікі шыльд на краме з малочнымі прадуктамі з напісам „Маслосоюз.“ Праехалі яшчэ адну вуліцу, ізноў той самы „Маслосоюз.“ Заварочваем на вул. Касьцюшкі, дзе знаходзіцца гасьціньніца і на рагу зноў бачым кнігарню „Ріднае Школы,“ далей на гэнай самай вуліцы крама „Украінскага народнага мистецтва.“ У готэлі сустракае нас вельмі ветліва служба, апранутая зусім паэўрапэйску і раз-два дае нам „студэнцкі“ пакоік. Безадкладна пачынаем скідаць з сябе даслоўна і недаслоўна ўсё, што на сабе прывязьлі. А абліваючысь халоднаю вадою, набягаюць думкі: „як у іх усё інакш… у іх поўна інтэлігенцыі, якая на вуліцы гаворыць паукраінску, людзі незнаёмыя з сабою зьвяртаюцца, пытаючысь аб нешта і зусім проста, без вялікіх гэстаў ро-