Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

гі на свой высокі век і слабое здароў'е. Новым старшынёй Т-ва выбраны Мірон Луцкі, дагэтуляшні дырэктар гадавога Практычнага Курсу Земляробства для абсольвэнтаў сярэдніх школ у Янчыне і, віцэ-старшыня Львоўскай Земляробскай Палаты. Арганізацыйнай жа спружынай і ініцыятарам сьмелых пачынаньняў Т-ва ў апошніх гадох зьяўляецца Галоўны дырэктар Т-ва Д-р Е. Храпливий, пры супрацоўніцтве цэлага штабу дазнаных аграномаў.

Асобнай ўрэшце зацемкі заслугоўвае справа украінскага фахова-земляробскага школьніцтва. З пяцёх школ гэтага тыпу, толькі адна школа (ў Каршаве каля Каламыі ў Галіччыне) належала да „Сільськога Господара.“ Рэшта прадстаўляецца гэтак:

Прыватная земляробская хлапцоўская школа Т-ва „Просвіта“ у Мылованню, (пошта Стрыганцы над Днястром). Навучаньне трывае 11 месяцаў — ад 20 студня да 20 сьнежня. У школу прыймаюцца хлопцы (мужчыны) ў веку ад 15 да 24 гадоў, якія вучацца працаваць ня толькі на сваіх гаспадарках, але прыгатаўляюцца да працы ў земляробскіх і коопэратыўных арганізацыях. Запіс да 1 сьнежня прыймае Управа Школы. Упісовыя каштуюць 10 зл., а навука і пражыцьцё па 25 зл у месяц.

Малачарская школа, „Маслосоюзу“ ў Стрыю (вул. Шэвчэнка 5) разьвілася з малачарскіх курсаў. У школу прыймаюць кандыдатаў найменш 18 гадовых, адбыўшых практыку ў аднэй з районных малачарняў „Маслосоюзу“. Навука дармовая і трывае 1 год. Запіс 30 зл., утрыманьне ў месяц каля 35 зл. Заявы ў школу прыймае „Маслосоюз“ у Львове (вул. Б. Гловацкага 23).

Сельска-гаспадарская школа ў Шыбалыні, каля Беражан. Гэта школа існуе ад 1933 г. На-