Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

вучаньне пачынаецца 1 лістапада і трывае адзін год. Прыймаюць туды хлапцоў і дзяўчат не малодшых 14 і ня старшых 20 гадоў. Мэта школы: навучыць гаспадарыць паступова на дробнай (да 10 гэктараў) гаспадарцы, умець даць сабе раду ў жыцьці і быць карысным для грамадзянства. Дзяўчаты акрамя таго вучацца хатняй гаспадаркі (варыць, пячы, мыць, весьці дом), шыцьця, крою і ручных работ. Кошт навучаньня і ўтрыманьня месячна 25 зл., упісныя аднаразова 10 зл. Заявы да 30 верасьня кожнага году прыймае Дырэкцыя Школы ў Шыбалыні, пошта Беражаны. — Апякуецца гэтай школай Т-ва „Рідна Школа.“

Урэшце Дзяржаўны Земляробскі Ліцэй у Чэрніцы адчынены ў 1935 г. Прыймаюцца кандыдаты з гадавой практыкай, якія скончылі найменш 6 кляс гімназіі і лічаць сабе ад 17 да 21 году. Акрамя фаховых прадметаў, у праграму Ліцэю ўходзяць так-жа прадметы агульна-асьветныя. За навуку ў год плаціцца 220 зл. Утрыманьне ў Інтэрнаце Ліцэю каштуе 30 зл. у месяц. Усякія інфармацыі аб Ліцэю дае ягоная Дырэкцыя: Чэрніца, пошта Пісочна каля Жыдачэва.