Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

Сягоньня стан украінскай коопэрацыі ў Галіччыне прадстаўляецца гэтак:

Найвышэйшае кіраўніцтва ўсяе украінскае коопэрацыі знаходзіцца ў руках Рэвізыйнага Саюзу Украінскіх Коспэратываў (РСУК), заснаванага ў 1934 г. як „Краёвы Рэвізыйны Саюз“. Гэты саюз працуе ў кірунках: інструктарска-рэвізыйным, арганізацыйна і праўна дапамаговым, культурна прасьветным і прапагацыйна-выдавецкім. Да часу апошняй зьмены польскага закону аб коопэратывах (1934 г.), Рэв. Саюз Укр. Коопэратываў абыймаў сваей дзейнасьцю ўсе землі, дзе толькі жывуць украінцы пад Польшчай. Законам з 1934 г. дзейнасьць Саюзу агранічана да абшару трох толькі ваяводзтваў ў Галіччыне: Львоўскага, Станіславаўскага і Тарнопальскага. Украінскія коопэратывы на Валыні, Палесьсі і Холмшчыне ад гэтага часу ня могуць належаць да РСУК і змушаны належаць да саюзаў польскіх. Гэтым-жа законам значна звужана дзейнасьць Саюзу ў кірунку культурна-прасьветным і выдавецкім.

Не зважаючы на гэткія труднасьці і агранічэньні, Рэв. Саюз Укр. Коопэратываў далей вельмі прадуктыўна дзеіць, надаючы кірунак усёй саюзнай украінскай коопэрацыі ў Польшчы і служачы прыкладам для коопэрацыі нават польскай і загранічнай. Дзякуючы гэтаму самаму, Рэвіз. Саюз ёсьць дзейным сябрам Міжнароднага Саюзу Коопэратываў, куды належаць пераважна толькі саюзы народаў дзяржаўных.

Поўная самавыстарчальнасьць усяе украінскае коопэрацыі, згуртаванае ў Рэвізыйным Саюзе Укр. Коспэратываў пазволіла ёй шчасьліва ператрываць сусьветны гаспадарскі крызыс і нават падчас яго значна пашырыцца.

Старшынёй Рэвізыйнага Саюзу ёсьць сэ-