Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

натар інж. Ю. Павликовський, а галоўным дырэктарам сэнатар Астап Луцький. Месьціцца Саюз у Львове, пры вул. Міцкевіча 12; у хуткім аднак часе мае перанесьціся ў собскі будынак пры вул. Тэхніцкай № 1.

Калі гаварыць аб паасобных відах украінскай коопэрацыі ў Польшчы, дык трэба яе з большага прынамся падзяліць на коопэрацыю: спажывецкую, крэдытовую, земляробска-вытворчую і гэтак званую „розную“. Дзеля таго, што іншыя запатрабаваньні чалавека — жыхара места, а іншыя ў жыхара сяла, дык і спажывецкая коопэрацыя ў галіцкіх украінцаў сягоньня мае асобную цэнтралю для места („Народна Торговля“) і асобную для сяла („Цэнтрасаюз“).

Народна Торговля“.[1] Закладчыкам „Народнай Торговлі“ зьяўляецца архітэкт В. Нагірний. Першае коопэратыўнае таварыства п. н. „Народна Торговля“ было заснована 5 ліпня 1883 г. Ейнай мэтай было стацца арганізацыйнай цэнтраляй для спажывецкіх, спачатку сельскіх і гарадзкіх крамаў, купляць для іх таней тавар з першай рукі і гэтым спосабам змагацца проці шалеючага і бязмежнага вызыску крамнікаў і пасярэднікаў. Праз пяць гадоў „Н. Т.“ згуртавала гэтак каля сябе блізу 130 крамаў, якія аднак у працы сваей не кіраваліся коопэратыўнымі правіламі. Гэта падрывала ў людзей давер да коопэрацыі. Ня было таксама фаховых кіраўнікоў у працы. Дзеля гэтага згуртаваныя ў „Н. Торговлі“ крамы памалу ўпадаюць і сама „Н. Торговля“ пераходзіць да арганізаваньня собскіх крамніцкіх складаў у розных гарадох Галіччыны на коопэратыўных падставах. Ад гэтага часу дзейнасьць „Н. Тор-

  1. паводле Д-ра К. Коберськага: Кооперативний буквар, Львоў.