Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

говлі“ стала ўзрастае (у 1913 г. ўжо было сарганізавана 102 супалкі ды шмат коопэратыўных і некоопэратыўных крамаў) Сусьветная вайна нагэтулькі зьнішчыла працу, што ў 1917 г. толькі тры супалкі былі ў кантакце з цэнтраляй. Зараз-жа пасьля вайны дзейнасьць „Н. Торговлі“ нанова падыймаецца і вядзецца больш як дагэтуль у кірунку коопэратыўным. У 1923 г. зьмяняецца статут Т-ва ў кірунку ператварэньня яго ў цэнтралю спажывецкай коопэрацыі ў гарадох. Гэты характар мае „Нар. Торговля“ і да сягоньня. Сябрамі „Нар. Торговлі“ зьяўляюцца як коопэратывы (асобы праўныя), так асобы фізычныя. Гэткі самы мяшаны характар маюць і ўлады (Наглядная Рада) „Нар. Торговлі“.

Цэнтрасаюз — гэта арганізацыйная й гандлёвая цэнтраля спажывецкай коопэрацыі на сяле. Пачаў ён існаваць у 1899 г. у Перамышлі як коопэратыва 1-га ступня, якая абслугоўвала толькі сяло, гандлюючы: с.-гаспадарскімі машынамі і снасьцю, насеньнем, штучнымі гнаямі і г. п. Хутка, бо ўжо ў 1911 г. коопэратыва гэта пашырае сваю дзейнасьць далёка паза межы Перамышлю і таму пераносіцца ў Львоў, скуль пашыраецца на ўсю Галіччыну.

Вайна парабіла вялікія спусташэньні ў працы гэтых коопэратываў. Але ўжо ў 1920 г. арганізаваўся ў Львове К.К.О.К. („Краевий Комітет Організаціі Ксоперативу“), які ў хуткім часе густой сеткай вясковых коопэратываў пакрыў увесь край. Гэтыя вясковыя спажывецка-гаспадарскія коопэратывы лучыліся ў Саюзы Паветавыя, каторыя ў 1925 г. злучыліся ў Саюз Паветавых Саюзаў, пазьнейшы Цэнтрасаюз. Да папярэдняй дзейнасьці гэтых коопэратываў далучыўся йшчэ збыт прадуктаў сельскае га-