Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

спадаркі: збожжа, сьвіні, яйкі і г. п. Акрамя таго гэтыя вясковыя коопэратывы агульнага закупу й збыту былі ў шмат мясцох школаю і калыскаю коопэрацыі гаспадарска-вытворчай і крэдытовай: пры коопэратывах арганізаваліся сэкцыі (аддзелы) малачарскія, цаглярскія, алеярскія, крэдытовыя і інш., якія з часам ставаліся коопэратывамі самастойнымі. Значэньне і карысьць гаспадарска-спажывецкай коопэрацыі, сарганізаванай праз П.С.К. (Паветавыя Саюзы Косопэратываў) у „Цэнтрасаюзе“ становіцца йшчэ выразьнейшым, калі прыняць пад увагу, што „Паветавыя Саюзы Коопэратываў“ утрымоўвуюць для сваіх сяброў акружных аграномаў, якія вельмі чынна памагаюць падыймаць даходнасьць сельскіх гаспадарак.

Цэнтрабанк — гэта цэнтральная арганізацыя вясковых і правінцыяльна-гарадзкіх касаў ашчаднасьці. Вясковыя касы галіцкіх украінцаў арганізаваны паводле сыстэмы Райфайзэна і называюцца проста райфайзэнкамі; гарадзкія ж касы насьлядуюць узор Шульца-Дэліцш і называюцца Украінбанкамі.

Заданьнем Цэнтрабанку ёсьць раздабыцьцё грашовых сродкаў на гаспадарскія прадпрыемствы. Насколькі спосаб гэткага раздабываньня ня лёгкі, нагэтулькі ён і арыгінальны. Арганізатары украінскіх касаў выходзілі з такіх меркаваньняў: перш чым браць пазычку, чалавек мусіць наўчыцца ашчаджаць. Ня гэтулькі важнае, каб чалавек зразу ашчаджаў шмат, але каб ён ашчаджаў стала, напр. у тыдзень па 10, 20, 50 грашоў. Я йшчэ важней, каб ашчаджалі не адзіночныя асобы, але каб ашчаджалі ўсе. Гэтак паўстала ў украінцаў думка гэтак званай масавай ашчаднасьці, якая сапраўды дала галіцкім украінцам патрэбныя да