Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

бяць гэта паукраінску. А зараз жа чалавек схапіў сябе, з якое аднак вялікае правінцыі прыяжджае, калі гэткія праявы дзівяць, быццам трэба было-б нечага іншага чакаць у Львове?!…

І зноў адначасна сумнае параўнаньне „у нас у Вільні, нажаль, інакш…“

Ды годзі калупацца ў несымпатычных аналёгіях. Першае ўражаньне з трамваю, з вуліцы, з вывесак на крамах астаецца на ўвесь час тых некалькіх дзён, праведзеных у Львове.

Абмыўшы цела, быццам ачунялі мазгі, і трэба было абгаварыць найхутчэй плян агледзінаў Львова. Ілюстраваны праваднік па горадзе паказвае некалькі магчымасьцяў, у залежнасьці ад таго, хто сколькі мае часу. Можна паглядзець Львоў у некалькі гадзінаў. Аднак гэта была-б вельмі павярхоўным, можна было-б як кажуць паглядзець толькі звонку, хаця і ёсьць на што. Нас цікавіць больш — мы хацелі глянуць на Львоў ад сярэдзіны. Трэба сказаць, што ёсьць і былі ад‘емныя стораны нашае знаёмасьці з украінцамі. У нас было шмат сэнтымэнту, а наш гэны сэнтымэнт быў на слабых фундамантах, мы замала ведалі адныя аб адных, не кажу аб мінуўшчыне а якга аб сучаснасьці, аб праявах жыцьця, якое толькі што вось родзіцца, каб зьявіцца з нябыцьця і сказаць сваё магутнае слова, хаця і вельмі кволае і слабенькае. Дык мы выбралі плян на два-тры дні, каб паглядзець якнайбольш, каб пачуць якнайбольш, каб навучыцца ад людзей, як трэба жыць, каб лёс свой перамяніць на лепшы.

Дзе накіраваць першыя крокі? Адказ на гэнае пытаньне быў зусім лёгкі. Ісьці туды, дзе быў пачатак і крыніца сучаснае Галіччыны. А дзе ж тое жарало новае ўкраінскае пары, як не ў „Просвіце.“ Каб пачуць аб Про-