Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

роў Рахуючы колькасьць малака ад аднае каровы сярэдне на 5 л. штодзень, дык агульная колькасьць малака дзенная ў аднэй коопэратыве будзе каля 5.000 літ. На 5.000 літраў можна паставіць цантрабегі ды маслабойні ня ручныя, а электрычныя ці іншыя. Адна раённая малачарня карыстаецца вялікім капіталам. Дзеля таго, што кожны сябра складае ад аднае каровы 25 зал., ад 2.000 кароваў раённая малачарня мае 50.000 зал. капіталу. У 1932 г. было ўжо 125 самастойных малачарскіх коопэратываў. Было яшчэ 86 коспэр. старога, прымітыўнага тыпу.

Цікава якга дасьледаваць на абодвух тыпах (раённых і старых аддзелах спажывецкіх коопэратываў) правільнасьць мяркаваньняў рэарганізатараў. Жыцьцё бяз ніякіх сумліваў пацьвярджае, што жыцьцяздольнаю ўстановаю будзе буйны тып. У раённых малачарнях прадукцыя, транспарт танейшыя. Яны маюць лепшы тавар, больш плацяць дастаўцом малака. Большыя коопэратывы хутчэй растуць. Разрастаюцца яны ня гледзячы на крызыс, калі малыя, слабыя адзінкі ня толькі не растуць, а падаюць, або працуюць з дэфіцытам.

У 1931 г. „Масласаюз“ вырабіў 2.557.307.29 кл. масла. Малочныя прадукты пастаўлялі 249 коопэратывы (вялікія і малыя). У вялікіх малачарнях было 41.071 сяброў. Гандлёвыя абароты ў працягу году йдуць у мільёны зал. (14.696.933 зал.). „Масласаюз“ мае свае арганізацыйныя і гандлёвыя аддзелы ў цэлым радзе Галіцкіх гарадоў, ды на‘т у Бельску і Катовіцах (на Шлёнску).

„Масласаюз“ вядзе і замежны гандаль, вывозячы масла ў Аўстрыю, Англію, Данію, Нямеччыну, Палестыну, Францыю і г. д.

У ўстанове працуе больш сотні ўрадоў-