Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

цаў, каля сотні работнікаў. Тавары завозяць сваімі аўтамабілямі. Каб перахаваць масла ўлетку, „Масласаюз“ мае вялізарныя магазыны — халадзільні, дзе можна пакласьць 10 ваг. масла.

Значэньне „Масласаюзу“ ня толькі ў тым, што сяляне маюць магчымасьць зарабіць крыху грошаў. Як заўсёды, трэба нам глядзець, што ў жыцьці няма нічога, каб прапала бяз сьледу. Уласьнік каровы рупіцца, каб дастаць больш ад яе малака, лепш яе корміць, папраўляе расу жывёлы, вучыцца вясьці пляновую, сыстэматычную гаспадарку сельскую. „Масласаюз“ памагае сваімі інструктарамі.

Якая валізарная прапаганда нацыянальная робіцца цераз „Масласаюз“! Годзі нам успомніць аб польска-украінскіх падзеях, яшчэ жывых ў памяці, з 1918 г., а сяньня бачым у Львове 4 вялікія гуртоўні і два дзесяткі крамаў дробнае продажы. Купляюць у іх ня толькі украінцы, але ўсе, хто хоча мець добры і адначасна танны тавар. Пытаў я пры нагодзе агляданьня ў Львове цэнтралі „Масласаюзу“ ў п. Дыр. Мудрыка, як яны дайшлі да такога становішча. „Вельмі проста“ — адказвае дырэктар. — Коопэрацыя гэта не сэнтымэнт. Тутака гандлёвая калькуляцыя. Жыцьцё таксама ня любіць сэнтымэнту. Да нас селянін вязе ня толькі таму, што мы украінцы, а таму, што мы больш плацім, чым хто іншы. Іншы чалавек, купляючы нашую сьмятану, сыр ці масла просіць зьдзерці наклейку фірмы „Масласаюзу“. Што ж — мы на гэта нічога… — Такія зьявішчы паказываюць, што сапраўды жывое перамагае, ня гледзячы на ўсякія заміны ці пачуцьцёвыя настроі.

Так бязумоўна, калі коопэратыва агулам школа характару не адзінкі ўжо, а грамады, дык асабліва гэта слушна ў адносінах да нацыяў недзяржаўных.