Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

ПРОМЫСЕЛ І ГАНДАЛЬ.

На пачатку агульная заўвага. Гаворачы аб промысьле і гандлю — маю наўвеце украінскія, саматужныя, больш ці менш вырасшыя, гэныя дзялянкі жыцьця, а ня цікую аб промысьле і гандлю на украінскай крытэрыі Галіччыны, з чужым капіталам, чужымі, далёкімі імкненьнямі. Думаю, што для тых з нас, хто ведаў Львоў перадваенны, ці на‘т 12—15 гадоў таму назад, будзе неспадзеўкаю вялікі зрух украінца-хлебароба з сяньняшняю цягаю ў горад да варштату і ляды ў краме. Бязумоўна былі паасобныя ўстановы, прысьвечаныя эканамічным уrраінскім цікаваньням недзе ўжо ў XIX стагодзьдзі, пачалася тады коопэрацыя, паявіліся першыя банкі, аднак коопэрацыя вытворчая была надта слабая, а банкі і колькасна і паводле абаротных капіталаў зусім не адказвалі суадносінам паміж насельніцтвам.

Дык можна казаць, што украінскі промысел і гандаль зьявішча пасьляваеннае, ды на‘т, што гэта падзеі апошніх дзесяці гадоў. І трэба было-б з асабліўшым націскам падчыркнуць, што ўсё часьцей і часьцей бачым прыватную ініцыятыву ў гэнай галіне працы людзей, якіх мы ня прывыклі тутака бачыць — паіменна інтэлігентаў. На захадзе Эўропы, ў Амэрыцы зьявішча нармальнае і зразумелае, што дырэктарам вялікага прадпрыемства быў чалавек, які пачынаў кар‘еру ад чорнае работы, а з другое стараны не выклікала ў нікога зьдзіўленьня, што інжынер хадзіў ў рабочай блюзе ня толькі дзеля фасону, але <span title="дзеля">дзе-