Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

<span title="дзеля">ля таго, што сапраўды працаваў часта за адным станком з работнікамі. Украінская даваенная інтэлігенцыя была ўзгадаваная, бяручы агулам, з думкаю, што здабудзе месца на дзяржаўнай службе, у стане духоўным; менш часта, ці на‘т зусім рэдка, людзі йшлі ў „вольныя прафэсіі“ — лекарскую, адвокатуру. Зусім выняткова йшлі на тэхніку і гандаль. Гэта была праява і адначасна адказ нутраное няпэўнасьці сваіх сілаў, бязверра ці прынамся недавер у свае магчымасьці, уканцы ня было собскіх капіталаў, якія заахвочывалі-б адзінкі да таго, каб брацца за новую работу. Наканец яшчэ быццам нейкія панска-шляхоцкія адносіны народу хлебаробаў і пастыроў да гандлю. Гэта мамэнт, трэба думаць, які іграў вельмі важную ролю ў тым, што ня толькі інтэлігенты, але ўся маса сялянская быццам баялася ўзяцца за вагу і мэтр ды сесьці за свой маленькі варшат. Гэтым, здаецца, трэба было-б паясьняць тое зьявішча, што эмігранты найчасьцей варочаліся са здабытым на чужыне капіталам на загон, прасякнуты потам іхных дзядоў і прадзедаў, а зусім вынятковым зьявішчам было, каб „амэрыканец“ ці агулам быўшы фабрычны работнік імкнуўся наладзіць новую пляцоўку працы.

Усебаковае дасьпяваньне народу, вялікія ваенныя падзеі, рэвалюцыя, спроба наладзіць собскі дзяржаўны апарат, перамена краёвых, пасьляваенных суадносінаў — усё гэта глыбокім плугам перагарала псыхіку народу і ўзгадавала новы тып адзінкі. Можна шкадаваць колішні тып, можна лятуцець да „старое, добрае пары,“ аднак жыцьцё паклікала новага чалавека — украінца і гэны новы чалавек рэалізуе новую украінскую сучаснасьць, а ўсьлед за гэтым і бупучыню.

Украінскі промысел і гандаль яшчэ тым