Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

асаблівы, што яны зусім саматужныя, бяз чужога капіталу і ні ў чым не падобны да прыкладаў найбольш блізкіх, значыцца да польскага ці расейскага. Яны новыя, прабойныя, і дэмократычныя, адначасна-ж шчыра нацыянальныя сваім зьместам, насколькі можна гаварыць аб нацыянальным зьмесьце ў малой фабрыцы, у мястовай ці вясковай краме.

Прэса ад пары да пары паведамляе аб націску, які робіць вёска на жыдоўскія мястэчкі. Бяз ніякіх антыжыдоўскіх эксцэсаў, без пагромаў адна за аднэю жыдоўскія крамы ліквідуюцца, а на іх месцы сядае селянін. Ня толькі крызыс, цесната на вёсцы і малазямельле спанукаюць хлебароба да выхаду з вёскі, але тое нешта новае, што перамяніла украінскую душу ды без чаго, гэта трэба сабе ўявіць і ўбіць у памяць, ня можа зьдзейсьніцца заўтрашняя Украіна.

Гэта агульная асноведзь паасобных фактаў, з якіх аканчальна тчэцца рэчаіснасьць. Рэчаіснасьць далёка не такая романтычная, пазорная, рыцарская. Рэчаіснасьць — гэта штодзеннае, упорыстае змаганьне, вельмі цяжкая натуга, гэта бесперарыўны экзамін сьпеласьці і росту. Скажам „Дэндра,“ адно з прадпрыемстваў ці на‘т фабрыкаў украінскага львоўскага „Манчэстра,“ як кажа п. А. Курдыдык, які ветліва схацеў паказаць нам украінскі промысел. Сяньня фабрыка прадукуе 140 тоннаў шавецкіх цьвякоў, працуе ў ёй пару дзесяткаў людзей. Фабрыка здабыла львоўскі рынак дзеля сваіх прадуктаў, робіць памысныя спробы ў Варшаве, Пазнані. Існуе ўсяго два гады. У фабрыцы інжынер зьяўляецца адначасна дырэктарам гандлёвым, галоўным майстрам, шэфам канцэлярыі і ўсім, чым толькі хацець. «Дэндра» — прадпрыемства прыватнае. Наладзі-