Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

лі яго два безработныя інжынеры, якія не хацелі бадзяцца бяздзейна і ждаць перамены коньюнктуры, якія ня думалі больш аб магчымасьці такое ці іншае „пасады“ і ўзяліся за работу. Між іншым работа гэная не ляжала па лініі іх найбліжэйшае адумысловасьці. Узялісь за гэта дзеля таго, што адзіная краёвая фабрыка шавецкіх цьвякоў была без конкурэнцыі, давала паганы тавар па высокіх цэнах. Рызыка было, капітал вельмі агранічаны, была затое маладая вера, ахвота, а ўжо цераз два гады вялізарны эфэкт. А як яны шукалі рынку на свой прадукт? Ня мелі агентаў, ня мелі кантораў рэклямы, ня мелі грошаў на гэта. Рабілі ўсё гэта паапостальску. Ад шаўца да шаўца, ад крамы да крамы. А там ужо дайшлі да гуртоўні, а там бачыш высылаюць вялікія транспарты ў далёкую Варшаву і яшчэ далейшы Пазнань. Ясна, што фабрыка гэта ня толькі прыгожыя лятуценьні. Тутака дакладная, зважная калькуляцыя. Промыслу і гандлю ня можна будаваць на сэнтымэнце. Сэнтымэнт, гарачае пачуцьцё, ідэальнаю можа быць пружынаю, розум цьвярозы, востры зьяўляецца, каб павесьці імкненьні, і прысутнасьць ягоная неабходная.

Шмат іншых прадпрыемстваў ці ў Львове, ці ў Станіслававе, ці Косаве ці дзе йшчэ на Галіцкай зямлі, пачыналіся аднолькава, як «Дэндра,» ці мо‘ йшчэ больш скромна. Скажам выраб шчотак. Цяжка знайсьці купцоў на шчоткі. Безработная сям‘я за апошнія грошы купляе сырэц і пасьля навукі рамясла пачатна прадукуе на дзень 6 шчотак. Упорыстая воля перамагае ўсе заміны. Пачатна і свае гандлёвыя ўстановы, коопэратывы, прыватныя крамы, бяруць шчоткі ад новае фірмы неахвотна. Чалавек з натуры сваей консэрватыст. Стары дзядзька бачыць, што плуг лепшы за саху,