Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

а падумаўшы крышку, дайшоў-бы ён да вываду, шго калькуляцыя грашовая дыктуе яму брацца за плуг, аднак доўга йшчэ будзе ён бараніць сахі. Сахою гараў бацька і дзед, як яму кідаць нешта блізкае, вядомае, а брацца за новае, хаця мо‘ і лепшае. Тое самое заўсёды і ўсюды, асабліва пры старадаўным складзе характару хлебаробаў. „Фабрыкант“ шчотак умее пераканаць, дамагаецца сабе месца і бачым вельмі хутка ён прадукуе ўжо 100 шчотак на дзень, ужо ў яго работнікі чужыя, свае сям‘і не хапае. Фабрыкант верыць, адначасна не пакладае рук, а дзейна памагае, каб лёс паказаў яму больш ясную старану.

Большасьць прамысловых устансваў пачынала свве падзеі таксама, як „Дэндра,“ як прадукцыя шчотак. Бязумоўна гэныя новыя асяродзішчы працы ня былі оазамі на пустыні, якая аддзеляла іх ад масаў насельніцтва, дзеля якога прадукавалі штораз новыя прадметы.

Свая коопэрацыя, свая прэса, высокі ровень нацыянальнае сьведамасьці былі зарукаю памыснасьці ў працы. Дык сякія-такія ўмовы былі, трэба было толькі ўмець ік выкарыстаць.

На выстаўцы роднага промыслу, зладжанай сёлета вясною ў Львове, былі прадстаўленыя 53 украінскія фірмы. Выстаўка гэная была паказальнікам жыцьцёвасьці, натуральнасьці разьвіцьця промыслу і гандлю.

Ня было там аднабокасьці. Хоць ня маюць сяньня украінцы асобнае цэнтральнае ўстановы дзеля рэгуляцыі падзелу і прыдзелу ў паасобных адумысловасьцях, аднак грамадзкая сьпеласьць, шырака распаўсюджаная прэса рэгулююць як найлепш падзел працы.

На вышусаомненай выстаўцы было крыху старых фірмаў, якія існавалі некалькінаццаць ці некалькі дзесяткаў гадоў, у большасьці ад-