Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

нак былі маладзенькія ўстановы, што змагаюцца некалькі гадоў ці на‘т некалькі месяцаў. Вельмі цікаўныя назовы паасобных прадпрыемстваў: „Дэкора“ — фабрыка картонаў; „Эргон“ — займаецца радыем; „Атра“ — чарнілам, „Біблёс“ — сшыткамі; „Этан“ — прадукуе алавікі, ляк, гуму, „Тэ-ба“ — трансмісыйныя паясы, пугі і іншыя вырабы са скуры; „Фамоза“ — мыла, «Эко“ — займаецца электрыфікацыяй, электрычнай інсталяцыяй, „Вэсэлка“ — вырабляе ніці, розныя кравецкія прылады,Око“ — артыстычная кераміка, „Комэта“ — тэкстыльны промысел, вырабляе палатно, шалікі і г. д. „Алёэ“ — космэтычныя прадметы, прыкладам, пудра, паста да зубоў і г. д. „Калына“ — фабрыка гільзаў да папяросаў, „Кэрос« — сьвечкі, далей ўсякія мо' і чужыя назовы, як „Ароза,“ „Сільва,“ „Хром,“ „Карпаты“ і г. д., і г. д Амаль што ня ўсё, што патрэбнае ў штодзенным жыцьці селяніну, інтэлігенту, вучнёўскай моладзі, усё, што патрэбнае ў кухні, у хатняй гаспадарцы, усё неабходнае дзеля элегантнае жанчыны, мужчыны, — усё можна знайсьці ў сваіх людзей, зробленае рукой сваіх работнікаў неанонімова. Рознаякія мянюшкі фірмаў, трэба думаць, выкліканыя новамодным духам часу, а побач гэтага мо‘ праяўляецца тутака права мімікры. Гандлёвая конкурэнцыя мае свае асаблівыя законы, якіх ня зломіш. Усякае, „Алёэ,“ „Кэрос,“ «Амара“ лягчэй знойдзе на агульным рынку купцоў, як скромная „шавецкая шпілька,“ „нашая сьвечка“ ці што йшчэ. Гандаль кіруецца сваероднаю псыхалёгіяю і трэба яе ведаць і да яе датарнавацца, ня хочучы прайграць у змаганьні.

Паміж фірмамі блізу на 50 проц. ёсьць коопэратыўных установаў ці супалак. Да аднае