Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

з вялікшых такіх належыць „Кір“ (коопэратыва работаў інжынерскіх), што мае тры аддзелы — будаўляны, фабрыка батэрыяў і электротэхнічны. Другая палова прадпрыемстваў вырасла з прыватнае ініцыятывы. Трэба, здаецца, зьвярнуць увагу і падчыркнуць, што 50 проц. у новай галіне промыслу і гандлю належыць да коопэрацыі, а трэба-ж яшчэ помніць на „Маслосоюз,“ „Народню Торговлю“ ды шмат яшчэ якія іншыя, пабудованыя на асноведзі коопэрацыі, дык тады ўявім сабе вялізарнае зразуменьне і шырокае распаўсюджаньне ў масах ідэі коопэрацыі.

Хочучы мераць на амэрыканскую меру, ці на цыфру буйнага эўропэйскага промыслу украінскія пачыны, дык цыфра 3.500 людзей, занятых у „украінскім манчэстры“ ў Львове будзе сьмешнаю драбязой. Зусім інакш выглядае гэта са стараны натугі, колькасьці энэргіі і тымі пэрспэктывамі, якія адчыняюцца перад нацыянальным імкненьнем да незалежнасьці. Сапраўды, ані агульнае багацьце, ані агульнае шчасьце, ані агульнае здароўе ня мераецца вялікімі фабрыкамі чужога капіталістага, ці роскашшу ягонага жыцьця, як ровень здароўя масаў ня мае нічога супольнага з дасягненьнямі, рэалізаванымі паасобнымі адзінкамі з патолёгічна пераросшымі органамі.

Украінцы стаяць на добрым шляху ў рэалізацыі сваіх імкненьняў.