Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

ЛЕКАРСКІЯ УСТАНОВЫ.

Сам будучы лекарам, не абмінуў я нагоды пазнаёміцца крыху з арганізованым лекарскім жыцьцём. Украінскае жыцьцё, быццам той магутны дуб дае ўсё новыя і новыя атожылкі і галіны. Лекарская прафэсыя мае сяньня свае багатыя падзеі, якімі можа пышацца, а мы, Беларусы, можам шмат чаго навучыцца.

Найстарэйшаю арганізацыею лекарскаю украінскаю будзе „Лекарская Камісія Навуковага Т-ва ім. Шэўчэнкі.“ Заснавалася яна ўжо ў 1898 г. Меты установы выключна навуковыя. Закладчыкі мелі наўвеце апрацоўку тэрміналёгіі лекарскае, выдавецтва асобных зборнікаў з працамі навуковымі пры Т-ве Шэўчэнкі, Камісія наладзіла зносіны з прыдняпранскімі лекарамі, навуковымі кангрэсамі міжнароднымі. Старшыня даўгалетні камісіі Др. Озаркевіч рэдагаваў ад 1912—1914 першы часапіс прысьвечаны пытаньням мэдыцыны і гігены „Здоровле.“ Спыненую ў вайну працу аднавілі пасьля вайны. Сяньня задачы камісіі ўзяла на сябе рэдакцыйная колегія „Лікарськага Вісныка,“ пакліканага гэнаю камісіяю да жыцьця.

Большыя сьляды пакінула па сабе другая па чарзе ўстанова лекарская, мяноўне „Народня Лічныця“ заснаваная ў 1903 г. у Львове. Трыццаць пару гадоў таму назад былі іншыя ўмовы і абставіны ў галіне лекарскае помачы. Ня было сяньняшніх касаў хворых, дык зразумела, што ў такім цэнтры як Львоў, дзе украінцы былі або інтэлігенты, або вучні, або найбольш пакрыўджаная кляса рознага роду не-