Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

і процісукотная амбуляторыя Украінскага Гыгіенічнага Таварыства.

Лічныця гэта пакульшто адзінае месца, дзе маладыя лекарскія украінскія сілы маглі карыстацца з практыкі старшых, тутака адначасна магчымасьць дзеля навуковых досьледаў.

З гордасьцю кажуць ўкраінцы, што пачыналі працу ў сваёй Лічныці, калі было іх усяго шасьцёх у Львове, сяньня яны маюць адумыслоўцаў ува ўсіх галінах мэдыцыны. Выключна свае людзі прыймаюць тую грамаду людзей, якая штодзень у колькасьці большай як 100 чалавек прыходзіць шукаць здароўя.

Ці думаеце, што працуюць яны ў раскошных вялікіх залях? Не! Лічныця памяшчаецца дагэтуль у аднапавярховай будыніне. І вось цесната і адначасна імкненьне пашырыць працу, весьці яе ў лепшых умовах выклікала патрэбу свае лякарні, дзе цяжка хворыя маглі-б мець бязупынна належны лекарскі дагляд.

Сяньня стаіць ужо трохпавярховая будыніна, пабудованая паводле ўсіх вымогаў навукі і гыгіены, на якую грамадзянства дало сотні тысяч. Яшчэ ня ўсё ў сярэдзіне скончана, дасюлешняя аднак практыка паказвае, што украінскія лекары, пры дапамозе грамадзянства, усе заміны перамогуць і лякарня „Народняе Лічныці“ будзе красой Львова. „Лекарская Камісія“ і „Народня Лічныця“ гэта толькі дзьве стараны лекарскага жыцьця — навуковая і харытатыўна-прафэсыянальная.

Іншымі старонамі, як таварыскаю, грамадзкаю, адчасьці навукова-прафэсыянальнаю займаецца вельмі жывая і дзейная ўстанова „Украінскае Лекарскае Таварыства.“ Яно пабачыла сьвет пазьней, чымся дзьве першыя, бо толькі ў 1910 г. Можна заглядацца на пачаткі гэнае арганізацыі як на вялікі ўздыйм украінскага народу да працы, аграгнізацыі ў імкненьні стацца