Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

незалежным ува ўсіх дзялянках жыцьцёвых, падчыркнуць сваю нацыянальную апрычонасьць, будаваць сваімі рукамі собскую рэчаіснасьць. Шмат было прычынаў, чаму пекары не наладзілі хутчэй свае арганізацыі. У 1910 г. іх было ўжо каля 150, запісалісь аднак ня ўсе ў новае таварыства. Таварыства вяло рэпрэзэнтацыю лекарскага стану ўнутры і навонкі. Магло пахваліцца вялікімі перамогамі хаця-б у адным, што украінцы дасталі аж 4 мясцы ў тагачаснай Найвышэйшай Радзе Здароўя ў Вене.

Коштам Таварыства выходзіць вышэйназваны часапіс „Здоровле.“ Новая арганізацыя вядзе самарытанскія курсы, популярызуе гыгіену, рупіцца каля наладжаньня сваіх санаторыяў. Ваеннаю парою вядзе прытулак для аздаравенцаў украінскіх січовых стральцоў (нацыянальныя украінскія аддзелы пры аўстрыйскай арміі).У 1918 г. засновываецца парадня для матак.

Вайна арганізацыю аслабіла, трэба было ў 1920 шмат чаго пачынаць нанава. У Таварыстве ўмелі наладзіць вельмі сымпатычную атмасфэру, што на тыднёвыя сходкі прыходзілі ўсе быццам на сямейнае сьвята. На сходках чыталіся рэфэраты, абгаворываліся пляны працы, дзяліліся ўспамінамі.

Ад 1920 г. да 1924 г. шмат працы прайшло на лекарскі факультэт Украінскага Унівэрсытэту ў Львове. Гэта геройская пара натугі і ахвярнасьці і са стараны лекараў і са стараны студэнтаў.

Таварыства зьвяртае ўвагу на прыдбаньне свае бібліятэкі, як неабходнага варштату працы. Вядзе адміністрацыйны і пэрсональны кантакт з украінскімі лекарамі на чужыне і Прыдняпраншчыне. У гэным кантакце важную ролю згулялі лекарскія зьезды, з якіх некаторыя былі супольныя з прыроднікамі і інжынерамі.