Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

ВЫСНАЎКІ.

Усё мінае, мяняецца, пачынаецца нешта новае ці прынамся йнакшае…

Канчаюцца некалькі дзён, якія мы правялі ў Львове. Шмат чаго яшчэ трэба было-б паглядзець, са шмат з кім яшчэ трэба было-б пагаварыць. Шмат якія праблемы, мала зразумелыя, хочацца прасачыць па меры магчымасьці да канца. Жыцьцё паганяе наперад, няма магчымасьці далей карыстацца гасьціннасьцю львоўскіх Украінцаў. Бярэ вялікая ахвота скарыстаць з прапановы старшыні Саюзу Украінак паглядзець сьвята сялянкі на адным з паветавых зьездаў. Хочацца паехаць паглядзець на працу аднае з адумысловых школаў на правінцыі. Ды, як кажу, жыцьцё гэта адно — а нашыя пажаданьні, нешта іншае. Гэтак вось, не пасьпеўшы агледзіцца, сяджу ў вагоне, а цягнік шпарка трухціць на ўсход і поўнач, бліжэй да нашага стылізаванага на шэра-сумна маркотнае неба. Вось у сувязі з гэным небам. Чалавек не ўяўляе, які ён аўтамат. Нам здаецца, і гэта зусім памылкова, што заўсёды і ўсюды мы людзі выступаем як краса і верх жывых твораў на зямлі, дзякуючы нашай свомасьці і ўмецтву думаць. Глянуўшы аднак бліжэй лёгка пабачыць, што ў большай частцы нашых крокаў практычных мы нічога ня думаем, а робім паводле таго, як рабілі гэта калісь, ці паводле таго, як гэта робяць іншыя людзі.

Чаму аднак і пашто гэныя спасьцарогі псыхолёгічныя, да таго-ж, можна казаць, даволі старэнькія?!