Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

дарызм і прыватная ініцыятыва ў імкненьні да заможнага жыцьця — гэта толькі частка жыцьця сучаснага украінца.“ Цьветам сучаснае украінскасьці ня будуць старыя рэлігійныя традыцыі (Украінцы маюць на сваіх землях дзьве каталіцкія цэрквы — грэцкую і рымскую — і чатыры праваслаўныя цэрквы — украінскую, маскоўскую, польскую і румынскую. Такія факты ў самым фундамэнце адбіраюць царкоўнаму жыцьцю магчымасьці ўзяць на сябе павадырства ўсеукраінскасьці. Не старадаўняя бытавая народная традыцыя, ня сучасныя здабычы лібэралізму ды соцыялізму будуць крыніцаю жывучасьці украінскае нацыянальнае ідэі. Ані собская дзяржаўнасьць, ці ўчарашняя, ці тая будучая — не паясьняе да канца зьместу духовага сяньняшніх украінскіх змагароў („Украінська доба“ Ю. Лыпа).

Кажу — змагароў. Каго маю наўвеце у гэным сказе? Ці інтэлігентаў прафэсыяналістаў з рознаякіх галінаў веды і практыкі жыцьцёвае, ці мо‘ спэцаў палітыкаў, ці мо‘ духавенства, якое мае слаўнае месца на бачынах украінскага адраджэньня ў Галіччыне?

Мы, прывыкшыя да разьбіцьця ня толькі ідэолёгічнага, а вузка партыйнага ці асабістага ў беларускай працы, ня думайма, што паміж Украінцамі сустрэнем адну думку, цьвёрдую, як граніт, у адказе на праблемы працы асьветнае, палітычнае, эканамічнае, агулам нацыянальнае. Характэрная славянская „пярэстасьць“ наглядаецца і ў іх. Побач „Просвіты,“ бачылі мы „Самоосвіту,“ побач „Сокіла“ і „Пласта“ бачылі „Каменярів.“ Бачым вострае змаганьне, мо‘ лішне вострае і балючае. Яно часта канчаецца забойствамі, судамі. Няма канца палемікам, пастановам закранаючым не адзін раз добрае імя і чэсьць ахвярных людзей. Ня гледзячы аднак на гэную „пярэстасьць“ і варо-