Замест таго каб, пакаяцца, Адам пачаў апраўдвацца:
— Жонка, якую ты мне ўсватаў, дала мне, і я еў.
Паклікаў бог Еву.
— Нашто ты давала Адаму забароненыя плады?
— Мяне спакусіў д'ябал, угаварыў мяне.
Паглядзеў на іх бог, патрос галавою.
— Будзь-жа ты пракляты, д'ябал. Поўзай на сваім чрэве, а некалі Евін патомак раздушыць табе галаву. Ты, Ева, будзеш у болях радзіць дзяцей, а муж твой будзе гаспадар над табою. А ты, Адам, не забывай, што зроблены Ты з зямлі і ў землю зноў пойдзеш. Праклята зямля з-за цябе. Будзеш ты працаваць многа, а карысьці мець мала, бо ты не паслухаў бога.
І павыганяў іх бог вон з раю.
Дык вось бачыце, шэльмы вы, які грэх ня слухаць бога! Рабіце тое, што вам кажуць старэйшыя. І па садох лазіць ня трэба.
Мысьлі, закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнаю
брошуркаю, невядома кім падкінутаю, не давалі яму спакою.
Старыя позыцыі сьветаразуменьня аказваліся хісткімі, пабудаванымі на пяску. Яны ня вытрымлівалі напору крытычнай
мысьлі і paссыпаліся, паказваючы сваю нястатнасьць і
нікчэмства.
daіgneacana
под Здавалася, само ўжо паветра было насычана новымі
павевамі сьвежай мысьлі, хоць ахоўнікі ўсталяванага вякамі
політычнага ладу цьвёрда стаялі на сваёй варце і забівалі
самыя маленькія шчылінкі, праз якія маглі-б прабіцца новыя
ідэі. Але там, дзесь у патаемных глыбях, нешта бурліла,
кіпела, узьнімалася, рвалася наверх. Газэты паведамлялі
аб забастоўках, успыхваўшых там-сям па вялікіх гарадох.
Глуха далятала з розных месц грознае водгульле людзкога
абурэньня. З заціснутых нізін выбіваліся крыніцы новага
жыцьця. Bі
SMYR
Цяпер усе гэтыя падзеі пераломліваліся ў сьвядомасьці
Лабановіча пад іншым пунктам разуменьня. Ён адчуваў
радасьць пазнаньня новай праўды, ТОЙ праўды,
ў няяснай постаці вякамі жыве ў мужыцкім сэрцы, бунтуючы
што
$131