Старонка:У дому лепей (1911).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

— 5 —


З усмехам глядзеў на гэта Міхановіч.

— Вось госць, дык госць! Такіх бы гасцей ды больш! Зух Тодар!

Так з жартамі, вясёлые, двое нашых старых з граблямі ў руках далучіліся да работнікоў…

А сонцэ ўсё ніжэй апушчалася, ласкава асьвечаючы ўвесь гэты абраз ціхай сельскай працы…

Як ро́днаго прывітала Тодара пані Міхановічыха, пачала распытывацца, гдзе ён быў, як яму паводзілося. якіе там людзі жывуць.

Па вячэры ніхто не хацеў ісці спаць, нават меншые хлопчыкі не крануліся з мейсца.

І тут жэ на ганку зачаў Тодар гаварыць.

Ня ведаю, мае паночкі, с чаго пачынаць, ды і казка даўгая! Ну, але, калі ужо на тое пайшло, дык зачну с самаго пачатку.

Але перш-на-перш, паночку, я тут з радасці, што увідзеў пана, паню, дзетак — усіх жывымі, здаровымі, вясёлымі, ня сказаў пану аб інтэрэс, а інтэрэс, ведама, на першым мейсцы.

С просьбай я да пана: будзь ласкаў — Тодар з гэтымі славамі устаў і хацеў пацаловаць Міхановіча ў руку, але той не пазволіў — дай мне, пан, колькі хвой паправіць кузьню, трэба брацца за старое рамясло. Што будзе належыць — аддам або адраблю!

— Добра, Тодар, трапіў ты як раз ў пару; кавалак кліна — ведаеш там каля чыгунки, тлумачыў Міхановіч, — па запустах высеклі, ещэ ня ўвесь попілавалі на шуркі, можна будзе табе выбраць. Больш як дзесяць пнёў ня трэба?

— Будзе, паночку! Якая там кузьня! толькі каб стары не сядзеў, злажыўшы рукі.

— Заўтра сьвята, сказаў далей Міхановіч — прыходзь! пойдзем у лес: выбярэш сабе, а аб цану пасля пагаворым.

Стала ціха.

— Ну што ж кончылі аб інтэрэсе? запытала пані. Дык раскажы ж нам, Тодар, як там у вас за морэм? Многа цікавага відзеў? Кажы, як умееш! відзіш, як мы ўсе і старые, і малые не зважаючы, што за дзень напрацаваліся, нецарпліва чэкаем на цябе!

— Ну, дык мае паночкі, зачаў ізноў Тодар, як майго Янку забрылі у маскалі — панства ведаеце; не памог тут ні Моўша, ніхто! Бо праўду кажучы, як забракаваць такога малайца, як мой Янка. Вось за колькі дзён, як ехаць навабранцам на службу, ім і аб’явілі, хто куды назначаны. Янку назначылі ў