Старонка:У дому лепей (1911).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

— 6 —

Закаспіскі Край. Блізкі сьвет! за морэм! Прапаў, думаю, хлопец: не вярнуцца яму ўжо аттуль:

Іду да воінскаго начальніка (гэта ад яго залежыць, каму куды ехаць), кажу: Вашэ Благородзе, за што ае майму сыну такая кара? С суседаў нашых каторых тут у сваім месце пакінулі, альба гдзе недалёка, іншых ізноў у другую губэрню, а майго гдзесь за Сыбір высылаеце? Будзьце міласцівы, дайце яму службу гдзе бліжэй!

А ён мне: „дурэнь ты, стары! для дабра яго раблю: можэ яго там шчасце чэкае! Ён майстар, граматны, такіх там трэба і добры грош можэ там челавек такі зарабіць, калі не пьяніца, не лайдак“.

Што рабіць, думаю, можэ і па праўдзі там не так дрэнна, як нам атсюль выдаецца.

Пабедаваў-пагарэваў, але нема рады: выправіў Янку.

Па неякім часе прыходзіць ад яго ліст; пішэ, што шэнціць яму нішто сабе; займаецца больш сваім дзелам — слесаркай. Прайшло з год — пішэ, што яму далі мейсца на чыгунцэ, што там плацяць асобную пэнсію, не так як звычайным салдатам: каротка кажучы, хлопцу жыць можна.

Тым часам у мяне ішло ўсё горш ды горш; жонка майго Винцуся, баба зьядлівая і мужу з ей горэ і мне старому неспакойна: у хаці сваркі, крык… Перэпрашаючы паноў — чорт ведае, што зрабілася!

Вінцусь да кузьні ніколі ня меў вялікай ахвоты, а мне аднаму трудна.

І зачаў я думаць, як бы гэта было добра, каб Янка вярнуўся са службы і ізноў мы з ім працавалі б разам.

— Слухай, Тодар — застанавіў яго Міхановіч; усё гэта мы ведаем, начынай с таго, як выехаў ужо ў дарогу.

— Паночку, атказаў Тодар, просты я чэлавек, цёмны, а пан хочэ, каб я так гладка, да рэчы казаў, як які адвакат у судзе. І рад бы я карацей, без мужыцкіх выкрутасаў — але, што рабіць — ня умею

Міхановіч толькі рукой махнуў. Умешалася пані.

— „Што ж застанавіўся Тодар: кажы, як умееш! А ты, Олесь — звярнулася яна да мужа — не перэшкаджай, бо і праўда: гдзе ж яму так казаць, як ты, альба пан Крыштапоўскі.

Такое пахлебства ды еще раўнаванне з лепшым у месце адвакатам надта падабалася Міхановічу, ён усміхнуўся.

— Ну, выбачай Тодар, сказаў ён, кажы далей.

Тодар здаволены зачаў изноў:

— Добра… Але аб чым же ж гэта я казаў?.. Ага!